Перайсьці да зьместу

Ісак Любан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ісак Любан
Дата нараджэньня 10 (23) сакавіка 1906
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 лістапада 1975(1975-11-07) (69 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак кампазытар
Месца працы
Сябра ў Саюз кампазытараў СССР[d]
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР
Сталінская прэмія 2-й ступені Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР

Іса́к Іса́кавіч Лю́бан (23 сакавіка 1906, Чэрыкаў Магілёўскай губэрні — 7 лістапада 1975, Масква) — беларускі савецкі кампазытар, грамадзкі дзяяч.

Нарадзіўся 23 сакавіка 1906 году ў Чэрыкаве. У 1920-я гады выхоўваўся ў працоўнай школе-камуне для вясковай бядноты і сірацінаў[1], дзе захапіўся сьпевамі, гульнёй на музычных інструмэнтах. Атрымаў накіраваньне ў менскі музычны тэхнікум разам з будучай жонкай Настай Калесьнікавай. Скончыў тэхнікум па клясе тэорыі кампазыцыі ў 1928 годзе.

У 1928—1936 — мастацкі кіраўнік Беларускага радыё. У 1932—1937 старшыня Саюзу кампазытараў БССР. У 1937—1941 мастацкі кіраўнік Ансамблю песьні й танцу Беларускай філярмоніі.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаны дзяяч мастацтва БССР (1942).

З 1945 жыў у Маскве. У 1949—1955 мастацкі кіраўнік Ансамблю песьні й танцу Цэнтральнага Дому культуры чыгуначнікаў. Складальнік зборніку «Беларускія народныя і рэвалюцыйныя песьні для харавога і сольнага выкананьня» (Менск, 1938).

З жонкай Настай Калесьнікавай (прозьвішча не зьмяняла) мелі сына і дачку[1].

  • Для салістаў, хору і сымфанічнага аркестру — сюіта «Мяжа ў песьнях» (сл. П. Броўкі, П. Глебкі, І. Шапавалава, 1935);
  • для сымфанічнага аркестру — «Марш на сьмерць» С. М. Кірава (1934), «Рафальскіяна» (фантазія на тэмы музыкі да спэктакляў Дзяржаўнага габрэйскага тэатру БССР, 1935);
  • для салістаў, хору і аркестру народных інструмэнтаў — «Калгасная вечарынка» (словы народныя і ўласныя, 1937), «Стары беларускі вясельны абрад» (на ўласнае лібрэта, 1937);
  • для цымбалаў, баяну — п’есы;
  • песьні (для хору, салістаў, вакальных ансамбляў), у тым ліку «Дзьве долі» (сл. Я. Купалы, 1926), «Ноч» (сл. Я. Коласа, 1928), «Песьня пра дукорскіх партызанаў» (сл. П. Броўкі, 1931), «Упрыгожым нашыя хаты» (сл. Я. Купалы, 1937), «Быў сьлесар луганскі» (сл. П. Броўкі, 1937), «Бывайце здаровы» (сл. А. Русака, 1937), «На сьмерць партызана» (сл. К. Крапівы, 1942), «Помню, помню тыя росы» (сл. К. Крапівы, 1942), «Наш тост» (сл. М. Касенкі, 1942), «Песьня помсты» (сл. М. Рудэрмана, 1942), «Песьня беларускіх партызанаў» (сл. П. Броўкі, 1943), «Васількі» (сл. А. Астрэйкі, 1943), «Мара жаўнера» (сл. А. Сафронава, 1943), «Гармонік» (сл. А. Сафронава, 1943), «Асіна» (сл. А. Сафронава, 1943), «Чорныя косы» (сл. А. Астрэйкі, 1945), «Песьня пра Заслонава» (сл. А. Русака, 1945), «Песьня трактарыстаў» (сл. Я. Шведава, 1946), «Дзявочая» (сл. А. Досталя, 1946), «Бацькоўскі запавет» (сл. Л. Ашаніна, 1947), «Паходная песьня» (сл. А. Жарава, 1947), «Песьня пра лепшых сяброў» (сл. Л. Ашаніна, 1949), «Чыгуначная краіна» (сл. Я. Далматоўскага, 1953), нізка на сл. П. Броўкі (1955), «Сьцяжынка палявая» (сл. А. Бачылы, 1955), нізка на сл. П. Кудраўцава (1961), «Расквітнела краіна» (сл. М. Андронава, 1962), «Партрэт марака» (сл. М. Андронава, 1963), «Ленінскай партыі дзеці» (сл. М. Андронава, 1965), «Мы толькі любілі» (сл. М. Лужаніна, 1965), «Менскія ночы» (сл. А. Русака, 1965), «Маладэчна» (сл. А. Русака, 1965);
  • музыка да драматычных спэктакляў, у тым ліку «Несьцерка» В. Вольскага (1941);
  • музыка да фільмаў, у тым ліку «Гадзіньнік спыніўся апоўначы» (1958);
  • У 1942 г. кампазытар, знаходзячыся пасьля раненьня ў шпіталі, напісаў музыку да песьні «Наш тост». У траўні 1942 году песьня была выкананая ў Маскве на канцэрце майстроў беларускага мастацтва і мела вялікі посьпех. Выконвала яе народная артыстка СССР Ларыса Александроўская. З тае пары «Наш тост» уключылі ў свой рэпэртуар шматлікія вядомыя артысты і франтавыя ансамблі. Зьявіліся розныя варыянты тэксту.
  1. ^ а б Валерий Михайлов (18 верасьня 2008) Минская одиссея Болеслава Берута (рас.) Общество. «Советская Белоруссия». Праверана 21 студзеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]