Прадусар
Прадусар (па-анґельску: producer) — чалавек у індустрыі забавак, які рэгулюе (або дапамагае рэгуляваць) фінансавыя, адміністрацыйныя, тэхналягічныя або юрыдычныя аспэкты, а таксама рэгулюе рэпэртуарную палітыку пры выкананьні якога-небудзь праекту ў вобласьці культуры.
Адрозьніваюць:
- Тэатральнага прадусара
- Музычнага прадусара (існуе таксама прадусар запісу або саўнд-трэка ("sound producer"))
- Прадусар гульні (у індустрыі кампутарных гульняў)
- Прадусара фільма або тэлевізійнага прадусара, якія могуць падпадзяляцца на:
- Асацыяваны прадусар — выконвае абмежаваныя прадусарскія функцыі пад кіраўніцтвам прадусара.
- Каардынуючы прадусар — каардынуе працу некалькіх прадусараў.
- Супрадусар — выконвае функцыі прадусара разам з астатнімі супрадусарамі ў камандзе.
- Выканаўчы прадусар — кантралюе працу іншых прадусараў; часам ініцыюе вытворчасьць, але звычайна кантралюе творчыя і дзелавыя аспэкты вытворчасьці (пакідаючы вядомую меру творчасьці за рэжысэрам).
- Лінейны прадусар — кіруе працай пэрсаналу, рэгулюе тэхналягічныя пытаньні, бюджэт, графік прац і не ўмешваецца ў творчы працэс.
- Генэральны прадусар — інспэктуе (звычайна пад кіраўніцтвам выканаўчага прадусара) працу іншых прадусараў.
- Прадусар ўэб-сайта — кантралюе кіраваньне сайтам