Напад на станцыю Ляхавічы (1925)
Напад на станцыю Ляхавічы — напад на чыгуначную станцыю Ляхавічы Наваградзкага ваяводзтва, які адбыўся 23 сакавіка 1925 году. У нападзе ўдзельнічала каля 30 узброеных чалавек.
«23-га гэтага сакавіка а 21 гадзіне банда сілаю ў 30—40 чалавек напала на чыгуначную станцыю Ляхавічы ў Баранавіцкім павеце. Бандыты прыехалі на фурманках і каля станцыі падзяліліся на дзьве групы. Адна зрабіла напад на паліцэйскі пастарунак, разброіўшы паліцыянтаў і забраўшы зброю. Камэндант пастарунку моцна пабіты бандытамі. Другая група ў той самы час абабрала чыгуначную касу. Пасьля нападу абедзьве групы адышлі ў кірунку савецкае граніцы. Напад цягнуўся няпоўныя 15 мінут. На месцы нападу выехаў баранавіцкі стараста, паліцыя і прадстаўнікі К.А.П. Перасьледаваньне бандытаў пакуль што рэзультатаў не дало»[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Бандыцкі напад на ст. Ляхавічы // Грамадзкі голас, 25 сакавіка 1925
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бандыцкі напад на ст. Ляхавічы (бел.) // Грамадзкі голас. — 25 сакавіка 1925. — № 14 (68). — С. 4.