Перайсьці да зьместу

Сьпіс расейскіх імпэратараў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тытул Імпэратар Усерасейскі (Императоръ Всероссійскій) быў прыняты Пятром I 22 кастрычніка 1721 году па просьбе Сэнату пасьля перамогі ў Паўночнай вайне і праіснаваў да Лютаўскае рэвалюцыі 1917 году.

У прыведзеным сьпісе прадстаўленыя ўсё агульнапрызнаныя імпэратары ўсерасейскія ў храналягічным парадку.

Імя Партрэт Гады кіраваньня Гады жыцьця Камэнтар
Пётар I Аляксеевіч 1689—1725 1672—1725 Першы Імпэратар Усерасейскі
Кацярына I 1725—1727 1684—1727 Другая жонка Пятра I
Пётар II Аляксеевіч 1727—1730 1715—1730 Унук Пятра I, сын Аляксея Пятровіча
Ганна Іванаўна 1730—1740 1693—1740 Пляменьніца Пятра І, дачка Івана V
Іван VI Антонавіч 1740—1741 1740—1764 Праўнук Івана V, сын Ганны Леапольдаўны
Лізавета Пятроўна 1741—1761 1709—1762 Дачка Пятра I ад Кацярыны І Аляксееўны Марты Скаўронскай
Пётар III Фёдаравіч 1761—1762 1728—1762 Унук Пятра I, сын Ганны Пятроўны, муж Кацярыны II
Кацярына II Аляксееўна 1762—1796 1729—1796 Жонка Пятра III
Павал I Пятровіч 1796—1801 1754—1801 Сын Пятра III
Аляксандар I Паўлавіч 1801—1825 1777—1825 Сын Паўла I
Мікалай I Паўлавіч 1825—1855 1796—1855 Брат Аляксандра I
Аляксандар II Мікалаевіч 1855—1881 1818—1881 Сын Мікалая I
Аляксандар III Аляксандравіч 1881—1894 1845—1894 Сын Аляксандра II
Мікалай II Аляксандравіч 1894—1917 1868—1918 Сын Аляксандра III

Некаторы час юрыдычнымі кіраўнікамі Імпэрыі былі вялікія князі Канстанцін Паўлавіч, Міхаіл Аляксандравіч. Узначальвалі Імпэратарскі дом пасьля 1917 году Марыя Фёдараўна, Кірыл Уладзімеравіч, Мікалай Мікалаевіч.