Францішак Ельскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ельскі.
![]() Францішак Ельскі | |
![]() Герб «Пелеш» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Род | Ельскія |
Бацькі | Уладзіслаў Ельскі Алена з Бжастоўскіх[d] |
Дзеці | Уладзіслаў Ельскі[d], Людвік Ельскі, Міхал Ельскі[d] і Лявон Ельскі[d] |
Дзейнасьць | інжынэр цывільнага будаўніцтва |
Францішак Ельскі (1738 — 23 сакавіка 1821) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Скарбнік, потым падстолі гарадзенскі (1777), падкаморы старадубскі (1780).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прадстаўнік шляхецкага роду Ельскіх гербу «Пелеш», сын Уладзіслава і Алены з Бжастоўскіх.
На соймах 1778 і 1780 гадоў абіраўся скарбовым камісарам Вялікага Княства Літоўскага. Быў маршалкам Вярхоўнага Трыбуналу. Пасол на Чатырохгадовы сойм (1788—1792).
У часе Паўстаньне Т. Касьцюшкі ў 1794 годзе быў сябрам Цэнтральнай дэпутацыі Вялікага Княства Літоўскага.
Пазьней эміграваў, вярнуўся за кіраваньнем у Расейскай імпэрыі Паўла I. У француска-расейскую вайну ў 1812 годзе ўваходзіў у Часовы урад Вялікага Княства Літоўскага. Па другой эміграцыі жыў у Царстве Польскім.
У шлюбе з Амэліяй Прозар[2] меў сыноў Уладзіслава, Людвіка, Міхала і Лявона.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.