Перайсьці да зьместу

Грэм Ле Со

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грэм Ле Со
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 кастрычніка 1968(1968-10-17)[1][2] (57 гадоў)
Рост 178 см
Пазыцыя скрайні абаронца, абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1989—1993 Чэлсі 90 (8)
1993—1997 Блэкбэрн Ровэрз 129 (7)
1997—2003 Чэлсі 140 (4)
2003—2005 Саўтгэмптан 44 (1)
2012 Ўэмблі[d] 0
Зборныя
1990 Ангельшчына (да 21)[d] 4 (0)
1994—2000 Ангельшчына 36 (1)

Грэм П’ер Ле Со (па-ангельску: Graeme Pierre Le Saux; нар. 17 кастрычніка 1968 году, востраў Джэрзі, Нармандзкія астравы) — былы ангельскі футбаліст, левы абаронца.

Нарадзіўся ў 1968 годзе на востраве Джэрзі ў францускай сям’і. У юнацкія гады выступаў за адзін з астраўных клюбаў, у 1987 быў заўважаны галоўным трэнэрам «Чэлсі» Джонам Голінзам і запрошаны ў каманду. У склад Ле Со патрапіў толькі праз два гады, ужо пры Бобе Кэмпбэле, але хутка стаў гульцом асновы. З прыходам улетку 1991 году на пост галоўнага трэнэра «Чэлсі» Яна Партэрфілда Ле Со стаў атрымліваць менш гульнявой практыкі, а Дэйвід Ўэб, прызначаны настаўнікам лёнданцаў у лютым 1993 году і зусім ня бачыў Ле Со гульцом свайго клюбу, і ўжо ў сакавіку таго году ён быў прададзены за 700 тысяч фунтаў стэрлінгаў у «Блэкбэрн Ровэрз», які ў наступным сэзоне стаў другім у чэмпіянаце, а яшчэ праз год выйграў чэмпіянат, праўда той сеэон Ле Со па ісьце прапусьціў па прычыне траўмы.

У 1997 годзе, у міжсэзонне, дзякуючы пасрэдніцтву Руўда Гуліта, трэнэра «Чэлсі», Ле Со быў выкуплены за 5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў зваротна. Нягледзячы на перасьледуючыя яго траўмы і нялюбасьць з боку шматлікіх заўзятараў, а таксама партнэраў па камандзе, Ле Со ўспамінае свой другі пэрыяд знаходжаньня ў лёнданскім клюбе як шчасьлівы.

У 2003 годзе Ле Со быў абменены на гульца «Саўтгэмптану» Ўэйна Брыджа. За клюб з паўднёвай Ангельшчыны Ле Со адыграў два сэзоны і абвясьціў аб сваім сыходзе з футболу па заканчэньні сэзону 2004/05, у якім «Саўтгэмптан» пакінуў Прэм’ер-лігу.

За зборную Ангельшчыны Ле Со з 1994 па 2000 гады правёў 36 матчаў. Хатні чэмпіянат Эўропы ў 1996 годзе ён прапусьціў з-за траўмы, затое прысутнічаў у складзе зборнай на чэмпіянаце сьвету ў Францыі ў 1998 годзе, дзе адыграў цалкам усе тры матчы групавой стадыі і выйшаў у стартавым складзе ў матчы 1/8 фіналу супраць зборнай Аргентыны.

Пасьля завяршэньня кар’еры гульца Ле Со працаваў камэнтатарам і экспэртам на радыё, займаўся дабрачыннасьцю, грамадзкімі праектамі. У верасьні 2007 году выйшла яго аўтабіяграфічная кніга.

«Чэлсі»:

«Блэкбэрну»:

Асабістая інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты, выхоўвае трох дзяцей. Нягледзячы на сямейнае становішча, шматлікія ўспрымалі і ўспрымаюць Ле Со як гамасэксуаліста, што правакавала шматлікія канфлікты, аж да боек. Так, у групавым матчы розыгрышу Лігі чэмпіёнаў 1995/96 супраць «Спартаку» ў Маскве Ле Со проста падчас матчу пабіўся са сваім аднаклюбнікам Дэйвідам Бэцьці. Доўгі час лічылася, што Бэцьці тады абазваў Ле Со «педыкам», але ў сваёй кнізе ён аспрэчыў гэтую здагадку.

  1. ^ а б в Graeme Le Saux // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Graeme Le Saux // FBref (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]