Музэй Беларускага Палесься
| Музэй Беларускага Палесься | |
| Месцазнаходжаньне | Пінск, Беларусь |
|---|---|
| Адрас | пл. Леніна, 22 |
| Велічыня калекцыі | 66 783 (2012 год) |
| Створаны | 1 ліпеня 1926 г. |
| Адкрыты | 5 красавіка 1936 |
| Геаграфічныя каардынаты | 52°06′40″ пн. ш. 26°06′15″ у. д.HGЯO |
| Музэй Беларускага Палесься на мапе Беларусі ± Музэй Беларускага Палесься | |
| pinsk.museum.by/be | |
Музэ́й Белару́скага Пале́сься — адзіны рэгіянальны музэй Беларусі, месьціцца ў Пінску. На ліпень 2012 року ў фондах музэю налічвалася болей за 66 тысячаў адзінак экспанатаў і болей за 15 тысячаў адзінак навукова-дапаможнага фонду.[1] Сабраная тут калекцыя сярод іншых музэяў Беларусі лічыцца другой па значэньні пасьля збораў менскага Нацыянальнага мастацкага музэю.[2] Разьмешчаны ў будынку былога калегіюму езуітаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле рашэньня Палескага краязнаўчага таварыства ад 17 кастрычніка 1924 року было прынятае рашэньне пра стварэньне Палескага краязнаўчага музэю, які адкрыў свае дзьверы перад наведвальнікамі 1 ліпеня 1926 року. У 1939 року атрымаў назву «Пінскі абласны гісторыка-краязнаўчы музэй», з 1944 року — «Пінскі абласны (занальны) краязнаўчы музэй». З 1954 — «Пінскі краязнаўчы музэй», а з 1978 — «Беларускі дзяржаўны музэй сацыялістычнага пераўтварэньня Палесься». У 1990 року атрымаў сучасную назву.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Партал «Музеі Беларусі»
- Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал
- Interfax.by
- TOP-10 экспанатаў Музея Беларускага Палесся
| ||||||||||||||||||||||||||||