Зоя Коўш
Зоя Коўш | |
| Дата нараджэньня | 16 красавіка 1911 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 17 кастрычніка 1994 (83 гады) |
| Месца сьмерці | |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | юрыстка |
| Сябра ў | Беларускі студэнцкі саюз |
| Бацька | Аляксандар Коўш |
Зоя Коўш (па мужу Кратовіч; 16 красавіка 1911, Люблін — 17 кастрычніка 1994, Вільня) — беларуская грамадзка-палітычная дзяячка.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіла зь сям’і беларускага сьвятара Аляксандра Каўша. Сястра беларускага дзеяча ў замежжы, сьвятара Сьвятаслава Каўша.
Скончыла ў 1929 годзе Віленскую беларускую гімназію, Віленскі ўнівэрсытэт (праўніцтва). Брала ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці ў Вільні ў 1930—1940-х гадох. Уваходзіла ў Беларускі студэнцкі саюз. Улетку 1944 году выехала ў Нямеччыну, жыла ў Бэрліне.
У 1947 годзе была арыштаваная савецкімі органамі бясьпекі, асуджана на 10 гадоў лягероў. З савецкіх канцлягераў вярнулася ў другой палове 1950 году, жыла ў Вільні на вуліцы Летняй. Па вайне там зьбіраліся беларускія вяртанцы з ГУЛАГу. Вырошчвала і прадавала кветкі. У пачатку 1960-х гадоў выйшла замуж за былога палітвязьня Кратовіча.
Пахаваная ў Вільні на Ліпаўскіх могілках. У кастрычніку 1995 году адбылося адкрыцьцё помніка з паніхідай[1].
Пасьля сьмерці сп. Зоі дом быў прададзены і ў 2008 годзе зьнішчаны.
Публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Fräulein… ад беларускага камітэту» // Наша Ніва. 1991. № 4. Стр. 2, 14-15. (Успаміны часаў нямецкай акупацыі Вільні)
- Дзесяць месяцаў у адзіночнай камэры Менскай турмы // Наша Ніва. 1993. № 10. С. 6-7.
- Успамін вучаніцы // Беларус Віленшчыны № 13 (дадатак да Эхо Литвы № 19, 28 студзеня 1994. — С. 4. Пра Антона Луцкевіча.)
- Роздумы з юбілею гімназіі // Беларус Віленшчыны № 34 (дадатак да Эхо Литвы № 123, 24 чэрвеня 1994. — С. 4.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Хведар Нюнька. Мае ўспаміны. — Вільня: Выдавецтва Jusida, 2000
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У Вільні зьнесьлі дом Зоі Каўшанкі // Наша Ніва 18 лістапада 2008
- КОЎШ (КРАТОВІЧ) Зоя Аляксандраўна // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- КОЎШ Зоя Аляксандраўна // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 16 красавіка
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Любліне
- Памерлі 17 кастрычніка
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Пахаваныя на Сьвята-Эўфрасіньнеўскіх могілках
- Выпускнікі Віленскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Віленскага ўнівэрсытэту
- Беларускія грамадзкія дзеячы і дзяячкі
- Сябры Беларускага студэнцкага саюзу
- Рэпрэсаваныя ў СССР