Васіль Гроднікаў
Васіль Гроднікаў | |
Род дзейнасьці | журналістыка |
---|---|
Дата нараджэньня | 13 студзеня 1938 |
Месца нараджэньня | в. Старая Алешня, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласьць, БССР |
Дата сьмерці | 17 кастрычніка 2005 |
Месца сьмерці | Заслаўе, Менскі раён, Менская вобласьць, Беларусь |
Месца пахаваньня | |
Занятак | журналіст |
Васіль Гроднікаў (13 студзеня 1938 — 17 кастрычніка 2005) — беларускі журналіст, пазаштатны карэспандэнт «Народнай Волі».
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Васіль Гроднікаў пісаў у «Народнай Волі» матэрыялы на палітычныя і сацыяльныя тэмы. Зьяўляўся ляўрэатам прэміі імя Анатоля Майсені.
Абставіны сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]18 кастрычніка 2005 году а 10 гадзінаў раніцы Васіль Гроднікаў быў знойдзены мёртвым у сваёй прыватнай хаце, братам Міколам. На галаве загінулага была запечаная кроў, крывавыя плямы былі таксама на сьценах і зламаным зэдлічку. У паведамленьні судова-мэдыцынскага экспэрта пракуратуры было адзначана, што журналіст памёр у выніку «кантакту з тупым прадметам». На наступны дзень Мікола Гроднікаў заявіў, што яго брат, які дагэтуль ужо перажыў адзін замах у студзені 2005 году, быў забіты праз сваю працу.
Між тым, Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь адмовілася пачынаць крымінальную справу па факце сьмерці журналіста й заявіла, што ён памёр «негвалтоўнай сьмерцю ад бытавой траўмы».
Журналісты мяркуюць, што магчымае забойства журналіста магло быць зьвязанае зь яго тагачаснаю працаю над матэрыялам, прысьвечаным кватэрным махінацыям у Маладэчна «Кідалы-3» — працягам сэрыі публікацыяў, дзе ўзгадваліся супрацоўнікі КДБ і МУС. Васіль Гроднікаў плянаваў у бліжэйшы час прыехаць у гэты горад на некалькі дзён, каб сабраць матэрыял для новага артыкула.
Пахаваны на Паўночных могілках у Менску.