13 чэрвеня
Выгляд
← чэрвень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
2024 год Усе дні |
13 чэ́рвеня — 165-ы дзень году (164-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 202 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1611 — войскі Рэчы Паспалітай пасьля амаль двухгадовай аблогі ўзялі Смаленск
- 1746 — у Нясьвіжы ў летняй рэзыдэнцыі Альба адбылося прадстаўленьне камэдыі «Дасьціпнае каханьне» Францішкі Ўршулі Радзівіл
- 1792 — кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Акмянам Магдэбурскае права і герб
- 1857 — у Лёндане Аляксандар Герцэн выдаў першы нумар газэты «Колокол»
- 1908 — упершыню жанчыны ўзялі ўдзел у сучасных Алімпійскіх гульнях
- 1941 — улады СССР распачалі масавую дэпартацыю ў Сыбір грамадзянаў Латвіі, Летувы ды Эстоніі
- 1943 — у Васілішках польскія падпольнікі забілі Юльяна Саковіча, дзеяча беларускага нацыянальна-вызвольнага руху
- 1966 — Ватыкан скасаваў «Індэкс забароненых кнігаў», уведзены ў 1577 годзе
- 1983 — амэрыканская касьмічная станцыя «Pioneer 10» перасекла арбіту Плютона і зрабілася першым зробленым чалавекам аб’ектам, які пакінуў межы Сонечнае сыстэмы
- 1999 — Папа Рымскі Ян Павал II абвясьціў пра новых блаславёных і пакутнікаў II Сусьветнае вайны, сярод якіх 12 асобаў зь Беларусі
- 2007 — у Вашынгтоне адкрылі помнік ахвярам камунізму ўва ўсім сьвеце
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1702 — Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяяч
- 1831 — Джэймс Максвэл, брытанскі фізык
- 1834 — Канстанцін Вераніцын, аўтар паэмы «Тарас на Парнасе»
- 1888 — Павал Жаўрыд, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну
- 1917 — Аўгуста Роа-Бастас, параґвайскі пісьменьнік
- 1936 — Антон Марэцкі, беларускі філёзаф
- 1944 — Пан Гі Мун, восьмы генэральны сакратар ААН
- 1946 — Ігар Старыгін, савецкі і расейскі актор тэатру і кіно, заслужаны артыст Расеі
- 1956 — Леанід Тараненка, беларускі цяжкаатлет, двухразовы чэмпіён сьвету
- 1963 — Фэлікс Чысэкэдзі, прэзыдэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
- 1965 — Хрысьціна дэ Бурбон, гішпанская інфанта, герцагіня Маёрцкая, другая дачка дзейнага караля Гішпаніі Хуана-Карласа І і Соф’і Грэцкай
- 1980 — Фляран Малюда, футбаліст зборнай Францыі
- 1984 — Наўтыка Торн, амэрыканская порнаакторка
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1886 — Людвіг II, кароль Баварыі (1864—1886)
- 1938 — Шарль Гіём, францускі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1920 году
- 1943 — Юльян Саковіч, беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч
- 1971 — Сяргей Прытыцкі, палітычны дзяяч Польшчы і БССР
- 2022 — Алег Судлянкоў, беларускі бібліяфіл, калекцыянэр графікі, кніжных знакаў
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]13 чэрвеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў