Перайсьці да зьместу

Антон Марэцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антон Марэцкі
Імя пры нараджэньні Антон Іванавіч Марэцкі
Дата нараджэньня 13 чэрвеня 1936 (88 гадоў)
Месца нараджэньня в. Андрыеўшчына
Грамадзянства СССР, Беларусь
Месца вучобы
Занятак філёзаф
Месца працы

Антон Іванавіч Марэцкі (13 чэрвеня 1936, в. Андрыеўшчына) — філёзаф. Кандыдат філязофскіх навук (1979).

Закончыў Менскае пэдагагічнае вучылішча імя Крупскай (1956), Менскі пэдагагічны інстытут імя Горкага (1964). У 19641966 г. выкладчык Аршанскага пэдагагічнага тэхнікума, у 19661969 гг. асьпірант катэдры філязофіі Менскага пэдагагічнага інстытута імя Горкага. У 1971 годзе абараніў дысэртацыю на тэму «Інтэрнацыянальная існасьць савецкага патрыятызму». З 1975 г. дацэнт катэдры філязофіі Беларускага ўнівэрсытэта культуры, дэкан факультэта. Аўтар шэрагу навуковых прац.

  • Марэцкі Антон Іванавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 607.