Фляран Малюда
| Фляран Малюда | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 13 чэрвеня 1980[1][2][3] (46 гадоў) | |
| Рост | 184 см | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | левы ўінгер | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1997—2000 | Шатару[d] | 59 (5) |
| 2000—2003 | Генгам | 82 (15) |
| 2003—2007 | Алімпік Ліён | 138 (25) |
| 2007—2013 | Чэлсі | 149 (35) |
| 2013—2014 | Трабзанспор | 19 (5) |
| 2014—2015 | Мэц | 28 (3) |
| 2015—2017 | Адыса[d] | 32 (3) |
| 2016 | → Вадзі Дэгла[d] | 16 (3) |
| 2018 | Дыфэрданж 03 | 8 (0) |
| Зборныя | ||
| 2004—2012 | Францыя | 80 (9) |
Фляра́н Малюда́ (па-француску: Florent Malouda; нар. 13 чэрвеня 1980 году, Каена, Француская Гвіяна) — былы францускі футбаліст. Вядомы за выступы за лёнданскі «Чэлсі», зь якога сышоў у ліпені 2013 году. Да «Чэлсі» Фляран гуляў за «Ліён» і «Шатару», а таксама «Генгам». Малюда адрозьніваецца добрымі фізычнымі дадзенымі, уменьнем дужацца да канца, выдатнай тэхнікай і «апошнім» пасам. Раней выступаў за нацыянальную зборную Францыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Шатару»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У клюбе другога францускага дывізіёну Малюда ўвайшоў у аснову не адразу. Гуляючы спачатку ў моладзевым клюбе, а затым выходзячы на замену. Толькі ў апошні свой сэзон Фляран змог прабіцца ў аснову гуляючы на пазыцыі форварда.
«Генгам»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]1 жніўня 2000 году Малюда на правах вольнага агента перайшоў у «Генгам», дзе сустрэўся з Дыд’е Драгба. У «Генгаме» Малюда трапіў у аснову без усякіх ускладненьняў, гуляючы па пазыцыі левага паўабаронцы. За 3 гады ў «Генгаме» Малюда быў заўважаны і запрошаны на прагляд у такія францускія клюбы як «Марсэль» і «Манака». У верасьні 2003 году Малюда на правах вольнага агента перайшоў у «Ліён».
«Ліён»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У «Ліёне» ў Флярана цалкам раскрыўся талент і пачалася вялікая кар’ера. За чатыры гады ў «Ліёне» Малюда зьяўляўся гульцом асноўнага складу. Сэзон 2006/07 быў асабліва ўдалым для Флярана (10 галоў у чэмпіянаце і 3 у Лізе чэмпіёнаў). Заявіўшы, што марай усёй яго жыцьця была выйграць Лігу чэмпіёнаў, 7 ліпеня 2007 году Малюда перайшоў у «Чэлсі» за 15 млн фунтаў.
«Чэлсі»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У «Чэлсі» Малюда заняў месца Ар’ена Робэна, што і вымусіла другога пакінуць клюб. У новым клюбе француз зайграў адразу. Забіўшы па голе ў яго першых трох матчах. Цяпер на рахунку Флярана ў «Чэлсі» 14 гульняў у асноўным складзе і 4 галы.
«Трабзонспор»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]17 ліпеня 2013 году было абвешчана, што Малюда падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім клюбам «Трабзанспор»[4]. Паводле кантракту, штогод Малюда будзе зарабляць каля 2,5 млн эўра[5].
Міжнародныя кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Малюда дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Францыі 17 лістапада 2004 году ў матчы супраць зборнай Польшчы. Зь цягам часу Фляран стаў рэгулярна зьяўляецца ў складзе трохкаляровых, забіўшы свой першы гол за сваю краіну 31 траўня 2005 году ў гульні супраць зборнай Вугоршчыны.
Статыстыка выступаў у клюбах
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Сэзон | Клюб | Краіна | Чэмпіянат | |
|---|---|---|---|---|
| Матчаў | Галоў | |||
| 1996—1997 | Шатару | 2 | - | |
| 1997—1998 | Шатару | 1 | - | |
| 1998—1999 | Шатару | 28 | 3 | |
| 1999—2000 | Шатару | 28 | 2 | |
| 2000—2001 | Генгам | 23 | 1 | |
| 2001—2002 | Генгам | 32 | 4 | |
| 2002—2003 | Генгам | 37 | 10 | |
| 2003—2004 | Ліён | 35 | 4 | |
| 2004—2005 | Ліён | 37 | 5 | |
| 2005—2006 | Ліён | 31 | 6 | |
| 2006—2007 | Ліён | 35 | 10 | |
| 2007—2008 | Чэлсі | 21 | 2 | |
| 2008—2009 | Чэлсі | 31 | 6 | |
| 2009—2010 | Чэлсі | 33 | 12 | |
| 2010—2011 | Чэлсі | 38 | 13 | |
| 2011—2012 | Чэлсі | 26 | 2 | |
| 2012—2013 | Чэлсі | 0 | 0 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Florent Malouda // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Florent Malouda // Roglo — 1997.
- ↑ FLORENT MALOUDA // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ "Florent Malouda joins Trabzonspor after leaving Chelsea". BBC Sport.
- ↑ "Malouda ile anlaşma sağlandı". Trabzonspor.org.tr
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце ESPN
- Профіль на сайце BBC Sport
- Статыстыка на сайце National Football Teams