Наўтыка Торн
| Наўтыка Торн | |
| Nautica Thorn | |
| | |
| Дата нараджэньня: | 13 чэрвеня 1984 (42 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэньня: | Ваіпаху, Гаваі |
| Колер валасоў: | брунэтка |
| Колер вачэй: | гнядыя |
| Рост: | 157 см[1] |
| Вага: | 52 кг |
| Постаць: | 80 — 60 — 80 |
| Грудзі: | Натуральныя |
| Арыентацыя: | Бісэксуальная |
| Сцэнічныя імёны: | Nautica, Nautica Thorne |
| IMDb: | ID 1436727 |
| AFDb: | ID 31294 |
| IAFD: | NauticaThorn |
| http://www.nauticathornxxx.com | |
Наўтыка Торн (па-ангельску: Nautica Thorn; нарадзілася 13 чэрвеня 1984 году ў Ваіпаху, Гаваі) — амэрыканская порнаакторка. Торн — напалову японка, на чвэрць пуэртарыканка і на чвэрць гавайка.
Па яе словах, яна страціла некранутасьць у чатырнаццаць гадоў[1]. Да шаснаццаці гадоў жыла на Гаваях, затым пераехала ў Каліфорнію. Яе першай працай была пасада адмыслоўца па маркэтынгу ў гуказапісвальнай кампаніі[2]. У васямнаццаць гадоў яна стала стрыптызёршай. Падчас аднаго з выступаў Наўтыкі яе заўважыў агент і прапанаваў здымацца аголенай для парнаграфічных сайтаў. З часам яна стала здымацца ў сцэнах мастурбацыі і цьвёрдай парнаграфіі.[1]
Спачатку яна здымалася ў порна штодня, але затым зьнізіла сваю актыўнасьць да пяці-шасьці здымачных дзён у месяц.[2] Торн прыняла ўдзел у рэаліці-шоў канала Fox Network пад назвай My Bare Lady («Мая аголеная лэдзі»), у якім чатыры порназоркі (адной зь якіх была Наўтыка) спрабавалі сябе ў клясычнай драме на тэатральнай сцэне. Таксама Наўтыка зьнялася ў ролі стрыптызёршы ў эпізодзе галівудзкай камэдыі «Крышку цяжарная» (Knocked Up).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Roger T. Pipe Interview: Nautica Thorn. — rogreviews.com, 2005.
- 1 2 Nautica Thorn Interview. — XRentDVD.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Наўтыка Торн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт
- Наўтыка Торн (анг.) на сайце IMDb
- Профіль