1-я беларуска-літоўская дывізія
Першая Беларуска-Літоўская Дывізія (па-польску: 1 Dywizja Litewsko-Białoruska, 1 DLit.-Biał.) — адзінка пяхоты Войска Польскага ў 1918—1921.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сфармаваная як Літоўска-Беларуская Дывізія на чале з генэралам Вацлавам Івашкевічам-Рудашанскім паводле загаду Юзэфа Пілсудзкага № 1132/I ад 26 лістапада 1918. Фінансавалася галоўным чынам праз паўсталы ў лістападзе 1918 Камітэт Абароны Ўсходніх Крэсаў (па-польску: Komitet Obrony Kresów Wschodnich) на чале з князем Яўстафам Сапегаю. Шэф штабу дывізіі — палкоўнік Эдмунд Кэслер.
Дывізія складалася з трох брыгад пяхоты. У кожнай брыгадзе знаходзіліся два палкі стральцоў.
- Камандаваньне дывізіі
- I Брыгада — палк. Баляслаў Фрэй (з 3 чэрвеня 1919)
- II Брыгада — гэн. падпар. Адам Макрэцкі (з 3 чэрвеня 1919)
- III Брыгада — палк. Аляксандар Барушчак (з 3 чэрвеня 1919)
- Тэлеграфічная Рота
21 кастрычніка 1919 на базе Літоўска-Беларускай Дывізіі сфармаваныя 1-я і 2-я беларуска-літоўскія дывізіі. У склад кожнай зь іх уваходзілі дзьве брыгады, якія складаліся з двух палкоў стральцоў. Пасьля гэтай раарганізацыі структура дывізіі выглядала наступным чынам:
- Камандаваньне дывізіі
- I Брыгада
- II Брыгада
- I Брыгада Артылерыі
- 1 Беларуска-Літоўскі Полк Палявой Артылерыі
- 1 Беларуска-Літоўскі Дывізіён Цяжкай Артылерыі
- III Дывізіён 3 Палка Стральцоў Конных
- XIX Батальён Сапёраў
7 кастрычніка 1920 дывізія «ўзбунтавалася» і заняла Вільню, а пасьля ўвайшла ў склад Войска Сярэдняй Літвы і была рэарганізаваная. Зь яе было створана тры самастойныя брыгады. Брыгада I і II засталіся ў старым складзе. Брыгада III была створана з 5-га Дабраахвотнага Палка Стральцоў і 6-га Харцэрскага Палка Стральцоў.
У выніку чарговай рэарганізацыі Войска Сярэдняй Літвы былі створаны 1-я, 2-я і 3-я беларуска-літоўская дывізіі. У склад кожнай зь іх уваходзілі два палка стральцоў. 5-ы Добраахвотны Полк Стральцоў і 6-ы Харцэрскі Полк Стральцоў сталі самастойнымі адзінкамі.
- 1-я беларуска-літоўская дывізія
- 2-я Беларуска-Літоўская Дывізія
- 3-я Беларуска-Літоўская Дывізія
12 кастрычніка 1921 усе дывізіі і палкі атрымалі нумарацыю згодна ўкладу Войска Польскага. Адначасова дывізіі былі пераведзены ў «мірны стан».
- 1 Дывізія — 19-я Дывізія Пяхоты
- 2 Дывізія — 20-я Дывізія Пяхоты
- 3 Дывізія — 20-я Дывізія Пяхоты
Камандаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камандзіры дывізіі
- ген. Вацлаў Івашкевіч-Рудашанскі з 26 верасьня 1918 да 11 сакавіка 1919
- ген. Станіслаў Шаптыцкі з 19 сакавіка да чэрвеня 1919
- ген. Адам Макжэцкі ад чэрвеня да верасьня 1919
- ген. Юзэф Лясоцкі зь верасьня да 6 сьнежня 1919
- ген. Ян Жандкоўскі з 6 сьнежня 1919 да 31 ліпеня 1920
- ген. Стэфан Лятоўр 31 ліпеня 1920
- ген. падпар. Уладзіслаў Бэйнар з 31 студзеня 1921
Сталы памочнік камандзіра дывізіі:
- ген. падпар. Вінцэнты Адынец — з 20 сьнежня 1918
Шэфы штабу:
- палк. ГШ Эдмунд Кэслер
- падпалк. ГШ Ян Кубін — з 1 жніўня 1919 і з 6 красавіка да 7 траўня 1920
- падпалк. ГШ Адам Наленч Нянеўскі — з траўня да чэрвеня 1920
- маёр ГШ Уладзіслаў Павежа — з чэрвеня да жніўня 1920
Шэф санітарны :
- ген. падпар. лек. Аляксандар Бернатовіч (1918—1919)