Станіслаў Бжуска
Станіслаў Бжуска | |
Род дзейнасьці | сьвятар, генэрал |
---|---|
Дата нараджэньня | 30 сьнежня 1832 |
Месца нараджэньня | Дакудаў |
Дата сьмерці | 25 траўня 1865 |
Месца сьмерці | Саколаў-Падляскі |
Прычына сьмерці | павешаньне[d] |
Занятак | каталіцкі сьвятар |
Узнагароды | |
Станіслаў Бжуска (па-польску: Stanisław Brzóska; 30 сьнежня 1832, Дакудаў — 25 траўня 1865, Саколаў-Падляскі) — польскі каталіцкі сьвятар, генэрал і капэлян часоў паўстаньня 1863—1864 гадоў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Станіслаў быў сынам шляхціча Марсэля Бжускі, які паходзіў са старажытнай мазавецка-падляскай шляхецкай сям’і. Пасьля заканчэньня школы ў сямнаццаць гадоў ён паступіў у Кіеўскі ўнівэрсытэт, які пакінуў пасьля трох гадоў навучаньня, каб заняць месца выкладчыка ў сэмінарыі ў Янаве Падляскім. 10 сакавіка 1861 году быў арыштаваны за патрыятычную пропаведзь, год правёў за кратамі. З пачаткам Студзеньскага паўстаньня быў правадыром паўстанцаў у Лукаўскім павеце[1]. Быў узьведзены ў генэралы.
Быў арыштаваны 29 красавіка 1865 году й прысуджаны да сьмяротнага пакараньня праз павешаньне. Пакараньне сьмерцю адбылося на Сакалоўскім рынку 23 траўня 1865 году.
Пасьмяротна ўзнагароджаны Ордэнам Белага арла (2008)[2].
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ks. Stanisław Brzoska (biogram) w: Goniec Wielkopolski Nr 123 z 20.05.1895
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, ISBN 83-86079-02-9, s. 258.
- ^ Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 23 maja 2008 r. o nadaniu orderu, M.P. z 2009 r. Nr 3, poz. 19. (пол.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Станіслаў Бжуска(недаступная спасылка). Энцыкляпэдыя Onet.WIEM (пол.)