Перайсьці да зьместу

Конкурс песьні Эўрабачаньне-2009

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Эўрабачаньне 2009»)
Конкурс песьні Эўрабачаньне-2009
Фінал 16 траўня 2009 году
Паўфіналы Першы — 12 траўня 2009 году
Другі — 14 траўня 2009 году
Вядоўцы паўфіналы: Андрэй Малахаў, Наталя Вадзянава
фінал: Алсу, Іван Ургант
Тэлеканал гаспадароў Першы канал
Месца Алімпійскі, Масква, Расея
Пераможная песьня «Fairytale», Аляксандар Рыбак, Нарвэгія
Сыстэма галасаваньня тэлегледачы/журы: 50/50[1]
Колькасьць краін 42
паўфінал 1 — 18,
паўфінал 2 — 19,
фінал — 25
Вяртаньне Сьцяг Славаччыны Славаччына
Сыход Сьцяг Грузіі Грузія
Сьцяг Сан-Марына Сан-Марына
Нуль ачкоў Сьцяг Чэхіі Чэхія
2008        2010

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-2009» — 54-ы конкурс песьні «Эўрабачаньне», які адбыўся ў пэрыяд з 12 па 16 траўня 2009 году ў Маскве (Расея). Адбыліся зьмены ў працэдуры галасаваньня: разам з галасамі тэлегледачоў улічваліся галасы нацыянальнага журы.[2]

Месца правядзеньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля перамогі Дзімы Білана зь песьняй «Believe» на конкурсе 2008 году ў Бялградзе (Сэрбія), Расея займела права на правядзеньне конкурсу. Уладзімер Пуцін, прэм’ер-міністар Расеі, абвясьціў, што конкурс будзе праходзіць у Маскве, а Першы канал заявіў аб тым, што конкурс будзе праведзены ў Алімпійскім.[3] Гэтая прапанова была ўхваленая Эўрапейскім вяшчальным зьвязам 13 верасьня 2008 году.[4] Генэральны дырэктар спорткомплекса, Уладзімер Чурылін, аспрэчыў чуткі аб хуткай рэканструкцыі будынка, сказаўшы, што гэта цалкам неабавязкова, Алімпійскі ўжо цяпер можа зьмясьціць да 25-ці тысяч чалавек.[5]

У чэрвені 2008 году, у Атэнах (Грэцыя), прайшла нарада Вяшчальнага зьвязу, на якой высоўвалася прапанова пазбавіць «Вялікую Чацьвёрку» (Францыя, Нямеччына, Гішпанія і Вялікабрытанія) аўтаматычнага месца ў фінале конкурсу.[6] Тым ня менш, было пацьверджанае, што гэтыя краіны захоўваюць гэты прывілей у 2009 годзе.[7]

У адказ на бесьперапынныя скаргі вяшчальнікаў адносна палітызаванасьці галасаваньня, галасоў дыяспар і краін-суседзяў, Вяшчальны зьвяз правёў ацэнку галасаваньня з магчымасьцю яго зьмены ў 2009 годзе. Арганізатары конкурсу прапанавалі вяшчальнікам і адмысловым кантрольным групам прыняць удзел у апытаньні датычна зьмен у сыстэме галасаваньня.[8] Telewizja Polska прапаноўвае ўвесьці міжнароднае журы па аналёгіі з тым, што выкарыстоўвалася ў Конкурсе танца «Эўрабачаньне-2008», каб паменшыць уплыў добрасуседзкіх галасоў і наданьню большай увагі мастацкай каштоўнасьці песьні.[9] З тых часоў было пацьверджанае, што ў фінале конкурсу ў кожнай краіне будуць камбінавацца галасы тэлегледачоў і журы, хоць дакладная дзель галасоў журы ў канчатковай адзнацы дагэтуль невядомая. Мэтад адбору пераможцаў паўфіналаў застанецца тым жа: 9 канкурсантаў адбіраюць тэлегледачы, аднаго — журы. Усю інфармацыю аб журы паведамяць пасьля сустрэчы арганізатараў у сьнежні.[2][10] Нацыянальнае журы было з самога пачаткі конкурсу, але ў 1997 годзе пачалося паступовыя ўводзіны тэлегаласаваньня, з пераходам толькі на яго ў 2003.

Наступныя краіны заявілі аб тым, што яны ня будуць удзельнічаць у конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2009»:

  • Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя — ня будзе ўдзельнічаць у «Эўрабачаньні-2009», але будзе трансьляваць фінал на сваёй тэрыторыі.[11]
  • Сьцяг Грузіі Грузія — ня будзе прымаць удзел у «Эўрабачаньні-2009» у знак пратэсту супраць палітыкі Расеі.[12]
  • Сьцяг Люксэмбургу ЛюксэмбургRTL пацьвердзіў, што яны больш не зацікаўленыя ў прыняцьці ўдзелу ў конкурсе.[13]
  • Сьцяг Тунісу Туніс — па патрабаваньні ўраду, Туніс ня будзе ўдзельнічаць у бліжэйшай будучыні.[14]
Нумар Краіна Мова Выканаўца Песьня Месца Пункты
01 Сьцяг Чарнагорыі Чарнагорыя ангельская Андрэа Дэміравіч «Just Get Out of My Life» 11 44
02 Сьцяг Чэхіі Чэхія ангельская, цыганская Gipsy.cz «Aven Romale» 18 0
03 Сьцяг Бэльгіі Бэльгія ангельская Патрык Ушэн «Copycat» 17 1
04 Сьцяг Беларусі Беларусь ангельская Пятро Ялфімаў «Eyes That Never Lie» 13 25
05 Сьцяг Швэцыі Швэцыя ангельская, француская Малена Эрнман «La voix» 4 105
06 Сьцяг Армэніі Армэнія ангельская, армянская Інга і Ануш «Jan Jan» (Ջան Ջան) 5 99
07 Сьцяг Андоры Андора ангельская, каталянская Сюзана Георгі «La teva decisió (Get a Life)» 15 8
08 Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя ангельская Lovebugs «The Highest Heights» 14 15
09 Сьцяг Турэччыны Турэччына ангельская Hadise «Düm Tek Tek» 2 172
10 Сьцяг Ізраілю Ізраіль ангельская, іўрыт, арабская Ноа і Міра Авад «There Must Be Another Way» 7 75
11 Сьцяг Баўгарыі Баўгарыя ангельская Красімір Аўрамаў «Illusion» 16 7
12 Сьцяг Ісьляндыі Ісьляндыя ангельская Ягана «Is It True?» 1 174
13 Сьцяг Паўночнай Македоніі Македонія македонская Next Time «Nešto što kje ostane»
(Нешто што ќе остане)
10 45
14 Сьцяг Румыніі Румынія ангельская Алена «The Balkan Girls» 9 67
15 Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя ангельская Waldo's People «Lose Control» 12 42
16 Сьцяг Партугаліі Партугалія партугальская Flor-de-Lis «Todas as ruas do amor» 8 70
17 Сьцяг Мальты Мальта ангельская К’яра «What If We» 6 86
18 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Босьнія і Герцагавіна басьнійская Regina «Bistra voda» 3 125
Нумар Краіна Мова Выканаўца Песьня Месца Пункты
01 Сьцяг Харватыі Харватыя харвацкая Ігар Цукраў feat. Андрэа «Lijepa Tena» 13 33
02 Сьцяг Ірляндыі Ірляндыя ангельская Шынэйд Малві і Black Daisy «Et Cetera» 11 52
03 Сьцяг Латвіі Латвія расейская Інтарс Бусуліс «Пробка» 19 7
04 Сьцяг Сэрбіі Сэрбія сэрбская Марка Кон і Мілаан «Cipela» (Ципела) 10 60
05 Сьцяг Польшчы Польшча ангельская Лідыя Капаня «I Don't Wanna Leave» 12 43
06 Сьцяг Нарвэгіі Нарвэгія ангельская Аляксандар Рыбак «Fairytale» 1 201
07 Сьцяг Кіпру Кіпр ангельская Хрыстына Мэтакса «Firefly» 14 32
08 Сьцяг Славаччыны Славаччына славацкая Каміль Мікульчык і Нэла «Leť tmou» 18 8
09 Сьцяг Даніі Данія ангельская Нільс Брынк «Believe Again» 8 69
10 Сьцяг Славеніі Славенія ангельская, славенская Quartissimo feat. Мартына «Love Symphony» 16 14
11 Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына ангельская Золі Адок «Dance with Me» 15 16
12 Сьцяг Азэрбайджану Азэрбайджан ангельская Айсэль і Араш «Always» 2 180
13 Сьцяг Грэцыі Грэцыя ангельская Сакіс Рувас «This Is Our Night» 4 110
14 Сьцяг Летувы Летува ангельская, расейская Саша Сон «Love» 9 66
15 Сьцяг Малдовы Малдова румынская, ангельская Нэлі Чабану «Hora din Moldova» 5 106
16 Сьцяг Альбаніі Альбанія ангельская Кейсі Тола «Carry Me in Your Dreams» 7 73
17 Сьцяг Украіны Украіна ангельская Сьвятлана Лабада «Be My Valentine» 6 80
18 Сьцяг Эстоніі Эстонія эстонская Urban Symphony «Rändajad» 3 115
19 Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды ангельская The Toppers «Shine» 17 11
Нумар Краіна Мова Выканаўца Песьня Месца Пункты
01 Сьцяг Летувы Летува ангельская, расейская Саша Сон «Love» 23 23
02 Сьцяг Ізраілю Ізраіль ангельская, іўрыт, арабская Ноа і Міра Авад «There Must Be Another Way» 16 53
03 Сьцяг Францыі Францыя француская Патрысія Каас «Et s'il fallait le faire» 8 107
04 Сьцяг Швэцыі Швэцыя ангельская, француская Малена Эрнман «La voix» 21 33
05 Сьцяг Харватыі Харватыя харвацкая Ігар Цукраў feat. Андрэа «Lijepa Tena» 18 45
06 Сьцяг Партугаліі Партугалія партугальская Flor-de-Lis «Todas as ruas do amor» 15 57
07 Сьцяг Ісьляндыі Ісьляндыя ангельская Ягана «Is It True?» 2 218
08 Сьцяг Грэцыі Грэцыя ангельская Сакіс Рувас «This Is Our Night» 7 120
09 Сьцяг Армэніі Армэнія ангельская, армянская Інга і Ануш «Jan Jan» (Ջան Ջան) 10 92
10 Сьцяг Расеі Расея расейская, украінская Анастасія Прыходзька «Мамо» 11 91
11 Сьцяг Азэрбайджану Азэрбайджан ангельская Айсэль і Араш «Always» 3 207
12 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Босьнія і Герцагавіна басьнійская Regina «Bistra voda» 9 106
13 Сьцяг Малдовы Малдова румынская, ангельская Нэлі Чабану «Hora din Moldova» 14 69
14 Сьцяг Мальты Мальта ангельская К’яра «What If We» 22 31
15 Сьцяг Эстоніі Эстонія эстонская Urban Symphony «Rändajad» 6 129
16 Сьцяг Даніі Данія ангельская Нільс Брынк «Believe Again» 13 74
17 Сьцяг Нямеччыны Нямеччына ангельская Alex Swings Oscar Sings! «Miss Kiss Kiss Bang» 20 35
18 Сьцяг Турэччыны Турэччына ангельская Hadise «Düm Tek Tek» 4 177
19 Сьцяг Альбаніі Альбанія ангельская Кейсі Тола «Carry Me in Your Dreams» 17 48
20 Сьцяг Нарвэгіі Нарвэгія ангельская Аляксандар Рыбак «Fairytale» 1 387
21 Сьцяг Украіны Украіна ангельская Сьвятлана Лабада «Be My Valentine» 12 76
22 Сьцяг Румыніі Румынія ангельская Алена «The Balkan Girls» 19 40
23 Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія ангельская Джэйд Юэн «It's My Time» 5 173
24 Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя ангельская Waldo's People «Lose Control» 25 22
25 Сьцяг Гішпаніі Гішпанія гішпанская, ангельская Сарая Арнэляс «La noche es para mí» 24 23
  1. ^ EBU confirms 50/50 vote for Eurovision Song Contest
  2. ^ а б Сумеснае галасаваньне гледачоў і журы ў фінале 2009. eurovision.tvПраверана 14-09-2008 г.
  3. ^ У Маскве мінула паседжаньне працоўнай групы па правядзеньні конкурсу «Эўрабачаньне-2009». Першы каналПраверана 25.06.2008 г.
  4. ^ Bakker, Sietse (2008-09-13) Масква ўхваленая ў якасьці горада-гаспадара!. EBUПраверана 2008-09-13 г.
  5. ^ Навіны Эўрабачаньня. ESCKaz.com (2008-11-11). Праверана 2008-09-21 г.
  6. ^ Murray, Gavin (25-10-2008) «Вялікая Чацьвёрка» можа пазбавіцца аўтаматычнага месца ў фінале. ESCToday.com. Праверана 28-05-2008 г.
  7. ^ Viniker, Barry (25-10-2008) Месца ў фінале забяспечана. ESCToday.com. Праверана 14-09-2008 г.
  8. ^ Klier, Marcus (2008-08-28) Эксклюзіў: Новая працэдура галасаваньня?. ESCToday.
  9. ^ Floras, Stella (2008-09-11) Польшча: TVP прапаноўвае міжнароднае журы для Эўрабачаньня. ESCToday.
  10. ^ Галасаваньне зьмяняецца: дэталі ў сьнежні. ESCTodayПраверана 2009-09-15 г.
  11. ^ [1]
  12. ^ [2]
  13. ^ Kuipers, Michael (2008-06-01) Люксэмбург: «Незацікаўленыя!». ESCToday.
  14. ^ Kuipers, Michael (2007-06-20) Туніс ня будзе ўдзельнічаць «у агляднай будучыні». ESCToday.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Конкурс песьні Эўрабачаньне-2009сховішча мультымэдыйных матэрыялаў