Конкурс песьні Эўрабачаньне-2009
Конкурс песьні Эўрабачаньне-2009 | |
Фінал | 16 траўня 2009 году |
---|---|
Паўфіналы |
Першы — 12 траўня 2009 году Другі — 14 траўня 2009 году |
Вядоўцы |
паўфіналы: Андрэй Малахаў, Наталя Вадзянава фінал: Алсу, Іван Ургант |
Тэлеканал гаспадароў | Першы канал |
Месца | Алімпійскі, Масква, Расея |
Пераможная песьня | «Fairytale», Аляксандар Рыбак, Нарвэгія |
Сыстэма галасаваньня | тэлегледачы/журы: 50/50[1] |
Колькасьць краін |
42 паўфінал 1 — 18, паўфінал 2 — 19, фінал — 25 |
Вяртаньне | Славаччына |
Сыход |
Грузія Сан-Марына |
Нуль ачкоў | Чэхія |
◄2008 2010► |
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-2009» — 54-ы конкурс песьні «Эўрабачаньне», які адбыўся ў пэрыяд з 12 па 16 траўня 2009 году ў Маскве (Расея). Адбыліся зьмены ў працэдуры галасаваньня: разам з галасамі тэлегледачоў улічваліся галасы нацыянальнага журы.[2]
Месца правядзеньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля перамогі Дзімы Білана зь песьняй «Believe» на конкурсе 2008 году ў Бялградзе (Сэрбія), Расея займела права на правядзеньне конкурсу. Уладзімер Пуцін, прэм’ер-міністар Расеі, абвясьціў, што конкурс будзе праходзіць у Маскве, а Першы канал заявіў аб тым, што конкурс будзе праведзены ў Алімпійскім.[3] Гэтая прапанова была ўхваленая Эўрапейскім вяшчальным зьвязам 13 верасьня 2008 году.[4] Генэральны дырэктар спорткомплекса, Уладзімер Чурылін, аспрэчыў чуткі аб хуткай рэканструкцыі будынка, сказаўшы, што гэта цалкам неабавязкова, Алімпійскі ўжо цяпер можа зьмясьціць да 25-ці тысяч чалавек.[5]
Фармат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У чэрвені 2008 году, у Атэнах (Грэцыя), прайшла нарада Вяшчальнага зьвязу, на якой высоўвалася прапанова пазбавіць «Вялікую Чацьвёрку» (Францыя, Нямеччына, Гішпанія і Вялікабрытанія) аўтаматычнага месца ў фінале конкурсу.[6] Тым ня менш, было пацьверджанае, што гэтыя краіны захоўваюць гэты прывілей у 2009 годзе.[7]
Галасаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У адказ на бесьперапынныя скаргі вяшчальнікаў адносна палітызаванасьці галасаваньня, галасоў дыяспар і краін-суседзяў, Вяшчальны зьвяз правёў ацэнку галасаваньня з магчымасьцю яго зьмены ў 2009 годзе. Арганізатары конкурсу прапанавалі вяшчальнікам і адмысловым кантрольным групам прыняць удзел у апытаньні датычна зьмен у сыстэме галасаваньня.[8] Telewizja Polska прапаноўвае ўвесьці міжнароднае журы па аналёгіі з тым, што выкарыстоўвалася ў Конкурсе танца «Эўрабачаньне-2008», каб паменшыць уплыў добрасуседзкіх галасоў і наданьню большай увагі мастацкай каштоўнасьці песьні.[9] З тых часоў было пацьверджанае, што ў фінале конкурсу ў кожнай краіне будуць камбінавацца галасы тэлегледачоў і журы, хоць дакладная дзель галасоў журы ў канчатковай адзнацы дагэтуль невядомая. Мэтад адбору пераможцаў паўфіналаў застанецца тым жа: 9 канкурсантаў адбіраюць тэлегледачы, аднаго — журы. Усю інфармацыю аб журы паведамяць пасьля сустрэчы арганізатараў у сьнежні.[2][10] Нацыянальнае журы было з самога пачаткі конкурсу, але ў 1997 годзе пачалося паступовыя ўводзіны тэлегаласаваньня, з пераходам толькі на яго ў 2003.
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Наступныя краіны заявілі аб тым, што яны ня будуць удзельнічаць у конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2009»:
- Аўстрыя — ня будзе ўдзельнічаць у «Эўрабачаньні-2009», але будзе трансьляваць фінал на сваёй тэрыторыі.[11]
- Грузія — ня будзе прымаць удзел у «Эўрабачаньні-2009» у знак пратэсту супраць палітыкі Расеі.[12]
- Люксэмбург — RTL пацьвердзіў, што яны больш не зацікаўленыя ў прыняцьці ўдзелу ў конкурсе.[13]
- Туніс — па патрабаваньні ўраду, Туніс ня будзе ўдзельнічаць у бліжэйшай будучыні.[14]
Вынікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы паўфінал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Другі паўфінал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фінал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ EBU confirms 50/50 vote for Eurovision Song Contest
- ^ а б Сумеснае галасаваньне гледачоў і журы ў фінале 2009. eurovision.tv. Праверана 14-09-2008 г.
- ^ У Маскве мінула паседжаньне працоўнай групы па правядзеньні конкурсу «Эўрабачаньне-2009». Першы канал. Праверана 25.06.2008 г.
- ^ Bakker, Sietse (2008-09-13) Масква ўхваленая ў якасьці горада-гаспадара!. EBU. Праверана 2008-09-13 г.
- ^ Навіны Эўрабачаньня. ESCKaz.com (2008-11-11). Праверана 2008-09-21 г.
- ^ Murray, Gavin (25-10-2008) «Вялікая Чацьвёрка» можа пазбавіцца аўтаматычнага месца ў фінале. ESCToday.com. Праверана 28-05-2008 г.
- ^ Viniker, Barry (25-10-2008) Месца ў фінале забяспечана. ESCToday.com. Праверана 14-09-2008 г.
- ^ Klier, Marcus (2008-08-28) Эксклюзіў: Новая працэдура галасаваньня?. ESCToday.
- ^ Floras, Stella (2008-09-11) Польшча: TVP прапаноўвае міжнароднае журы для Эўрабачаньня. ESCToday.
- ^ Галасаваньне зьмяняецца: дэталі ў сьнежні. ESCToday. Праверана 2009-09-15 г.
- ^ [1]
- ^ [2]
- ^ Kuipers, Michael (2008-06-01) Люксэмбург: «Незацікаўленыя!». ESCToday.
- ^ Kuipers, Michael (2007-06-20) Туніс ня будзе ўдзельнічаць «у агляднай будучыні». ESCToday.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Конкурс песьні Эўрабачаньне-2009 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт Эўрабачаньня (анг.)