Перайсьці да зьместу

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1966

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1966
Дата 5 сакавіка
Вядоўцы Жосэн Шэн
Тэлеканал гаспадароў RTL
Месца Люксэмбург, Люксэмбург
Пераможная песьня «Merci chérie» (Аўстрыя)
Сыстэма галасаваньня Нацыянальнае журы ад кожнай краіны ўручалі іншым намінантам па 5, 3 і 1 ачку.
Колькасьць краін 18
Нуль ачкоў Манака
Італія
19651967

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1966» стаў 11-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 5 сакавіка 1966 году ў горадзе Люксэмбург (Люксэмбург), у Вялікай залі RTL. Адзінай значнай зьменай стала правіла пра мову выкананьня. Правіла абвяшчала, што песьня абраная канкурсантам павінна быць выканана толькі на дзяржаўнай мове краіны-выканаўца. У гэтым годзе нуль ачкоў атрымалі Манака і Італія. Гран-Пры сышоў у Аўстрыю, зь песьняй «Merci chérie», выкананай Уда Юргенсам, які прымаў ўдзел у 3-і раз. Такім чынам, у конкурсе ўпершыню перамагла песьня, выкананая на нямецкай мове.

Гішпанію прадстаўляў сьпявак Рафаэль (7-е месца), які пазьней праславіўся. Упершыню ў гісторыі конкурсу выступаў цемнаскуры выканаўца (галяндка Мілі Скот).

Вядомы італьянскі сьпявак Дамэніка Мадуньё, незадаволены гульнёй аркестру, пакінуў сцэну.

  Краіны-ўдзельніцы конкурсу.
Краіны, якія занялі:
  1-е месца
  2-е месца
  3-е месца
#КраінаВыканаўцаПесьняАчкоўМесца
9Сьцяг Аўстрыі АўстрыяУда ЮргенсMerci chérie311
10Сьцяг Швэцыі ШвэцыяLill Lindfors and Svante ThuressonNygammal vals eller hip man svinaherde162
6Сьцяг Нарвэгіі НарвэгіяÅse KlevelandIntet er nytt under solen153
17Сьцяг Ірляндыі ІрляндыяDickie RockCome back to stay144
3Сьцяг Бэльгіі БэльгіяToniaUn peu de poivre, un peu de sel144
12Сьцяг Швайцарыі ШвайцарыяMadeleine PascalNe vois-tu pas?126
5Сьцяг Югаславіі ЮгаславіяBerta AmbrozBrez besed97
11Сьцяг Гішпаніі ГішпаніяRaphaelYo soy aquél97
18Сьцяг Вялікабрытаніі ВялікабрытаніяKenneth McKellarA man without love89
7Сьцяг Фінляндыі ФінляндыяAnn-Christine NyströmPlay-boy710
4Сьцяг Люксэмбургу ЛюксэмбургMichèle TorrCe soir je t’attendais710
1Сьцяг Нямеччыны ФРНMargot EskensDie Zeiger der Uhr710
8Сьцяг Партугаліі ПартугаліяMadalena IglesiasEle e ela613
2Сьцяг Даніі ДаніяUlla PiaStop, ja stop — ja stop, mens legen er go414
16Сьцяг Нідэрляндаў НідэрляндыMilly ScottFernando en Philippo215
15Сьцяг Францыі ФранцыяDominique WalterChez nous116
13Сьцяг Манака МанакаTerezaBien plus fort017
14Сьцяг Італіі ІталіяДамэніка МадуньёDio come ti amo017

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]