Перайсьці да зьместу

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1962

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1962
Дата 18 сакавіка
Вядоўцы Мірэй Дэлянуа
Тэлеканал гаспадароў CLT
Месца Люксэмбург, Люксэмбург
Пераможная песьня «Un premier amour» (Францыя)
Сыстэма галасаваньня глядзіце частку «зьмены ў правілах»
Колькасьць краін 16
Нуль ачкоў Аўстрыя
Бэльгія
Гішпанія
Нідэрлянды
19611963

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1962» стаў 7-м конкурсам песьні «Эўрабачаньне». Ён прайшоў 18 сакавіка 1962 году ў Люксэмбургу (Люксэмбург) у Вялікай залі RTL. Песьня «Un premier amour», выкананая фрацужэнкай Ізабэль Абрэ набрала 26 ачкоў і заняла першае месца ў конкурсе. Шматлікія крытыкі зьлічылі конкурс 1962 году найболей аднастайным і сумным.

Зьмены ў правілах

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Час на выкананьне песьні быў скарочаны да 3-х хвілін, і была прадстаўлена новая сыстэма галасаваньня, якая дазваляла нацыянальнаму журы галасаваць за 3 лепшыя песьні. Кожны сябар журы мог разьмеркаваць 6 ачкоў: 3 — лепшай песьні, 2 — другой і 1 — трэцяй. Песьня з найбольшай колькасьцю ачкоў атрымлівала 3 ачкі, з другім вынікам — 2 ачкі, з трэцім — адно ачко: гэта лічылася канчатковым голасам і аб’яўлялася як частка «Галасы Эўрапейскага журы».

  Краіны-ўдзельніцы конкурсу.
Краіны, якія занялі:
  1-е месца
  2-е месца
  3-е месца
# п/пКраінаВыканаўцаПесьняАчкоўМесца
9Сьцяг Францыі ФранцыяІзабэль АбрэUn premier amour261
16Сьцяг Манака МанакаFrançois DegueltDis rien132
14Сьцяг Люксэмбургу ЛюксэмбургCamillo FelgenPetit bonhomme113
13Сьцяг Вялікабрытаніі ВялікабрытаніяRonnie CarrollRing-a-ding girl104
12Сьцяг Югаславіі ЮгаславіяLola NovakovicNe pali svetlo u sumrak104
7Сьцяг Нямеччыны ФРНConny FroboessZwei kleine Italiener96
1Сьцяг Фінляндыі ФінляндыяMarion RungTipi-tii47
6Сьцяг Швэцыі ШвэцыяInger BerggrenSol och vår47
15Сьцяг Італіі ІталіяClaudio VillaAddio, addio39
11Сьцяг Швайцарыі ШвайцарыяJean PhilippeLe retour210
10Сьцяг Нарвэгіі НарвэгіяInger JacobsenKom sol, kom regn210
5Сьцяг Даніі ДаніяEllen WintherVuggevise210
8Сьцяг Нідэрляндаў НідэрляндыDe SpelbrekersKatinka013
2Сьцяг Бэльгіі БэльгіяFud LeclercTon nom013
3Сьцяг Гішпаніі ГішпаніяVictor BalaguerLlámame013
4Сьцяг Аўстрыі АўстрыяEleonore SchwarzNur in der Wiener Luft013

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1962сховішча мультымэдыйных матэрыялаў