Пятро Ялфімаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пятро Ялфімаў
Piotr Jalfimaw 01.jpg
Дата нараджэньня 15 лютага 1980 (39 гадоў)
Месца нараджэньня Магілёў, БССР
Грамадзянства Беларусь
Прафэсія сьпявак
Жанры рок
Інструмэнты гітара, клявішны музычны інструмэнт, cajón[d] і голас
Узнагароды
Мэдаль Францішка Скарыны
Сайт www.petrelfimov.ru

Пятро́ Ялфі́маў — беларускі сьпявак. Удзельнік конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2009».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пятро Ялфімаў нарадзіўся 15 лютага 1980 году ў Магілёве, у сям’і музыкаў. З 6 гадоў Пётар пайшоў у школы з музычным ухілам. У 1994 годзе паступіў у Магілёўскую гімназію-каледж музыкі і харэаграфіі на спэцыяльнасьць «харавік-дырыжор». 4 гады быў салістам студыі «Дубль «У», у складзе якой стаў ляўрэатам тэлевізійнага конкурсу маладых артыстаў эстрады «Зорная ростань-96». У 1998 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі на вакальна-харавы факультэт па спэцыяльнасьці «акадэмічны сьпеў».

Працаваў у «Песьнярах», потым у складзе гурта «Эгаіст», цяпер працуе сольна. Выступаў на «Славянскім базары» зь песьняй Чэслава Немэна «Dziwny jest ten swiat».

КВЗ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1999 году Ялфімаў удзельнічаў у КВЗ. Выступаў за каманду КВЗ РУДН.

Эўрабачаньне-2009[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

19 студзеня 2009 году Пятро выйграў адборачны тур Беларусі (ЭўраФэст) на «Эўрабачаньне-2009». У фінале Ялфімаў набраў 11 475 галасоў, а другое месца заняла сьпявачка Гюнэш зь песьняй «Fantastic Girl» набраўшы 7949 галасоў.

Пётар Ялфімаў выступіў у першым паўфінале конкурсу 12 траўня 2009 году. У паўфінале спаборнічалі артысты з 19 краінаў. Прадстаўнік Беларусі ў фінал не патрапіў. У няўдачы свайго выступу Ялфімаў абвінаваціў арганізатараў, і выявіў жаданьне сустрэцца з прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам.[1]

Фота[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Я хочу / Я жадаю (2006)
  • Колокола / Званы (2007)
Папярэднік
Руслан Аляхно
Беларусь на конкурсе песьні Эўрабачаньне
2009
Наступнік
3+2 і Робэрт Ўэлз

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]