Перайсьці да зьместу

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1967

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1967
Дата 8 красавіка
Вядоўцы Эрыка Ваал
Тэлеканал гаспадароў ÖRT
Месца Вена, Аўстрыя
Пераможная песьня «Puppet on a String» (Вялікабрытанія)
Сыстэма галасаваньня У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні.
Колькасьць краін 17
Сыход Данія
Нуль ачкоў Швайцарыя
19661968

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1967» стаў 12-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 8 красавіка 1967 году ў горадзе Вена (Аўстрыя) у бальнай залі палацу Хофбург. Данія вырашыла не прымаць удзелу ў конкурсе, скараціўшы лік удзельнікаў да 17. Сыстэма галасаваньня вярнулася да варыянту 1957 году, калі 10 сяброў журы, якія прадстаўляюць сваю краіну, галасавалі за самую ўпадабаную песьню. Упершыню перамагла Вялікабрытанія зь песьняй «Puppet on a String», выкананай Сэндзі Шоў. Рафаэль ізноў прадстаўляў Гішпанію, заняўшы 6-е месца. Швайцарыя набрала нуль ачкоў. Упершыню тэлекамэры паказвалі ўдзельнікаў конкурсу за кулісамі.

Падчас конкурсу вядучая абвясьціла Вялікабрытанію пераможцам да таго, як былі падлічаны галасы ўсіх сяброў журы, аднак, па канчатку падліку перамога так і засталася за ангельскай сьпявачкай.

  Краіны-ўдзельніцы конкурсу.
Краіны, якія занялі:
  1-е месца
  2-е месца
  3-е месца
#КраінаВыканаўцаПесьняАчкоўМесца
11Сьцяг Вялікабрытаніі ВялікабрытаніяСэндзі ШоўPuppet on a String471
17Сьцяг Ірляндыі ІрляндыяSean DunphyIf I could choose222
4Сьцяг Францыі ФранцыяNoëlle CordierIl doit faire beau là-bas203
2Сьцяг Люксэмбургу ЛюксэмбургВікіL’amour est bleu174
14Сьцяг Манака МанакаMinouche BarelliBoum-badaboum105
12Сьцяг Гішпаніі ГішпаніяRaphaelHablemos del amor96
10Сьцяг Бэльгіі БэльгіяLouis NeefsIk heb zorgen87
15Сьцяг Югаславіі ЮгаславіяLado LeskovarVse roze sveta78
9Сьцяг Нямеччыны ФРНInge BrückAnouschka78
7Сьцяг Швэцыі ШвэцыяÖsten WarnebringSom en dröm78
16Сьцяг Італіі ІталіяClaudio VillaNon andare più lontano411
5Сьцяг Партугаліі ПартугаліяEduardo NascimentoO vento mudou312
8Сьцяг Фінляндыі ФінляндыяFrediVarjoon-suojaan312
3Сьцяг Аўстрыі АўстрыяPeter HortenWarum es hunderttausend Sterne gibt214
13Сьцяг Нарвэгіі НарвэгіяKirsti SparboeDukkemann214
1Сьцяг Нідэрляндаў НідэрляндыThérèse SteinmetzRing-dinge214
6Сьцяг Швайцарыі ШвайцарыяGéraldineQuel coeur vas-tu briser?017

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1967сховішча мультымэдыйных матэрыялаў