Перайсьці да зьместу

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1964

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1964
Дата 21 сакавіка
Вядоўцы Лота Вэвэр
Тэлеканал гаспадароў DR
Месца Капэнгаген, Данія
Пераможная песьня «Non ho l'étà» (Італія)
Сыстэма галасаваньня глядзіце частку «Зьмены ў правілах»
Колькасьць краін 16
Дэбют Партугалія
Сыход Швэцыя
Нуль ачкоў ФРН
Партугалія
Швайцарыя
Югаславія
19631965

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1964» стаў 9-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 21 сакавіка 1964 году ў Капэнгагене, сталіцы Даніі, у канцэртнай залі «Тыволі». Швэцыя не змагла прыняць удзел у конкурсе з-за страйку артыстаў, але лік яго ўдзельнікаў застаўся роўным 16, бо да іх ліку далучылася Партугалія. Італія абагнала сваіх супернікаў зь песьняй «Non ho l'étà», выкананай 16-гадовай Джыльёлай Чынквэці, якая атрымала 60% ад магчымага максымуму пунктаў, што застаецца рэкорднай сумай да цяперашняга часу. Упершыню адну з краін прадстаўляў выканаўца неэўрапейскага паходжаньня (галяндка Анэка Гронлах мела інданэзійскія карані).

Зьмены ў правілах

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ізноў была зьменена сыстэма галасаваньня, лік сяброў журы ў кожнай краіне быў зноў скарочаны да 10 чалавек, якія разьмяркоўвалі 9 ачкоў. Песьня з найбольшай колькасьцю галасоў атрымлівала ад дадзенай краіны 5 ачкоў, з другім вынікам — 3 ачкі, і трэцяя — 1 ачко. У выпадку калі б адна песьня атрымала ўсе галасы, гэта песьня атрымлівала б 9 ачкоў, а калі толькі 2 песьні атрымлівалі галасы, першай уручалася 6 ачкоў, а другой — 3. Калі 3 і больш песьні атрымлівалі галасы, то першай давалася 5 ачкоў, другой — 3 і трэцяй — 1 ачко.

Падчас конкурсу на сцэну выскачыў чалавек з плякатам «Байкот Франку і Салазару», які пратэставаў супраць удзелу ў канцэртнай праграме прадстаўнікоў Гішпаніі і Партугаліі, дзе кіравалі дадзеныя дыктатары.

  Краіны-ўдзельніцы конкурсу.
Краіны, якія занялі:
  1-е месца
  2-е месца
  3-е месца
#КраінаВыканаўцаПесьняАчкоўМесца
12Сьцяг Італіі ІталіяДжыльёла ЧынквэціNon ho l'étà491
8Сьцяг Вялікабрытаніі ВялікабрытаніяMatt MonroI love the little things172
10Сьцяг Манака МанакаRomualdOù sont-elles passées?153
7Сьцяг Францыі ФранцыяRachelLe chant de Mallory144
1Сьцяг Люксэмбургу ЛюксэмбургHugues AufrayDès que le printemps revient144
6Сьцяг Аўстрыі АўстрыяУда ЮргенсWarum nur, warum?116
5Сьцяг Фінляндыі ФінляндыяLasse MårtensonLaiskotellen97
3Сьцяг Нарвэгіі НарвэгіяArne BendiksenSpiral68
4Сьцяг Даніі ДаніяBjørn TidmandSangen om dig49
15Сьцяг Бэльгіі БэльгіяRobert CogoiPrès de ma rivière210
2Сьцяг Нідэрляндаў НідэрляндыАнэка ГронлахJij bent mijn leven210
16Сьцяг Гішпаніі ГішпаніяTim, Nelly and TonyCaracola112
14Сьцяг Швайцарыі ШвайцарыяAnita TraversiI miei pensieri013
9Сьцяг Нямеччыны ФРНNora NovaMan gewöhnt sich so schnell an das Schöne013
11Сьцяг Партугаліі ПартугаліяAntónio CalvárioOração013
13Сьцяг Югаславіі ЮгаславіяSabahudin KurtZivot je sklopio krug013

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1964сховішча мультымэдыйных матэрыялаў