Перайсьці да зьместу

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1978

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1978
Дата 22 красавіка
Вядоўцы Дэні Фабр, Лявон Цытрон
Тэлеканал гаспадароў TF1
Месца Парыж, Францыя
Пераможная песьня «Abanibi» (Ізраіль)
Сыстэма галасаваньня Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12
Колькасьць краін 20
Нуль ачкоў Нарвэгія
19771979

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1978» стаў 23-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 22 красавіка 1978 году ў Парыжы на сцэне Палаца кангрэсаў. Данія (упершыню з 1966 году) і Турэччына далучыліся да 18 краін-удзельніц папярэдняга конкурсу, давядучы лік удзельнікаў да 20-ці.

Упершыню конкурс вялі двое кіроўных. Замест відэапаштовак для прадстаўленьня выканаўцаў выкарыстоўваліся матэрыялы, зьнятыя за яго кулісамі.

Ізраіль перамог зь песьняй «Аbanibi», выкананай Ізхарам Коэнам і гуртам Alphabeta. Вядомы гішпанскі гурт Baccara, які выступаў за Люксэмбург са сваім будучым хітом «Parlez-vous français?» заняў 7 месца, а італьянскі гурт «Ricchi e Poveri» стаў 12-м. Нарвэгія фінішавала апошняй, набраўшы 0 ачкоў.

Трансьляцыю конкурсу глядзелі 450 млн тэлегледачоў. Тэлебачаньне Ярданіі замест выступу ізраільскіх выканаўцаў паказвала малюначак з малюнкам букета кветак. Калі падчас падліку галасоў стала ясна, што яны могуць выйграць конкурс, трансьляцыя была перапынена, а на наступны дзень было абвешчана, што пераможцам стаў прадстаўнік Бэльгіі, які насамрэч заняў другое месца.

  Краіны-ўдзельніцы конкурсу.
Краіны, якія занялі:
  1-е месца
  2-е месца
  3-е месца
#КраінаВыканаўцаПесьняАчкоўМесца
18Сьцяг Ізраілю ІзраільІзхар Коэн і AlphabetaAbanibi1571
10Сьцяг Бэльгіі БэльгіяJean ValléeL’amour ça fait chanter la vie1252
6Сьцяг Францыі ФранцыяJoël PrévostIl y aura toujours des violons1193
14Сьцяг Манака МанакаCaline and Olivier ToussaintLes jardins de Monaco1074
1Сьцяг Ірляндыі ІрляндыяColm T. WilkinsonBorn to sing865
13Сьцяг Нямеччыны ФРНIreen SheerFeuer846
17Сьцяг Люксэмбургу ЛюксэмбургBaccaraParlez-vous français?737
15Сьцяг Грэцыі ГрэцыяTania TsanaklidouCharlie Chaplin668
7Сьцяг Гішпаніі ГішпаніяJosé VélezBailemos un vals659
9Сьцяг Швайцарыі ШвайцарыяCarole VinciVivre659
8Сьцяг Вялікабрытаніі ВялікабрытаніяCo-CoThe bad old days6111
3Сьцяг Італіі ІталіяRicchi e PoveriQuesto amore5312
11Сьцяг Нідэрляндаў НідэрляндыHarmony't Is OK3713
20Сьцяг Швэцыі ШвэцыяBjörn SkifsDet blir alltid värre framåt natten2614
19Сьцяг Аўстрыі АўстрыяSpringtimeMrs. Caroline Robinson1415
16Сьцяг Даніі ДаніяMabelBoom boom1316
5Сьцяг Партугаліі ПартугаліяGeminiDai-li-dou517
4Сьцяг Фінляндыі ФінляндыяSeija SimolaAnna rakkaudelle tilaisuus218
12Сьцяг Турэччыны ТурэччынаNazarSevinçe218
2Сьцяг Нарвэгіі НарвэгіяJahn TeigenMil etter mil020

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1978сховішча мультымэдыйных матэрыялаў