Перайсьці да зьместу

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1974

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1974
Дата 6 красавіка
Вядоўцы Кэці Бойл
Тэлеканал гаспадароў BBC
Месца Брайтан, Вялікабрытанія
Пераможная песьня «Waterloo» (Швэцыя)
Сыстэма галасаваньня У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні.
Колькасьць краін 17
Дэбют Грэцыя
Сыход Францыя
19731975

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1974» стаў 19-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 6 красавіка 1974 году ў горадзе Брайтане (Вялікабрытанія) на сцэне канцэртнай залі «Доўм». Люксэмбург ня змог правесьці «Эўрабачаньне» другі год запар па фінансавых чыньніках. Грэцыя дэбютавала на конкурсе, а Францыя адклікала заяўку за некалькі дзён да пачатку з-за сьмерці прэзыдэнта Жоржа Пампіду. Такім чынам, у конкурсе прынялі ўдзел 17 краін.

Колькасьць сяброў журы зноў склала 10 чалавек для кожнай краіны. Для нацыянальных журы было ўведзена правіла, якое рэкамэндавала роўную колькасьць мужчын і жанчын сярод сяброў, а таксама роўную колькасьць людзей маладзейшага і старэйшага за 25 гадоў. Пры гэтым іх мінімальны ўзрост мог складаць 16 гадоў, максымальны — 60 гадоў, а розьніца ва ўзросьце паміж найстарэйшым і наймаладзейшым сябрамі журы павінна складаць ня меней за 10 гадоў. Адзнака для кожнай песьні магла скласьці ад 1 да 5 балаў.

Швэцыя атрымала Гран-Пры гэтага году зь песьняй «Waterloo», выкананай ABBA. Другое месца заняла пераможца конкурсу 1964 году Джыльёла Чынквэці з Італіі. Сьпявачка Алівія Ньютан-Джон, якая прадстаўляла Вялікабрытанію, заняла чацьвертае месца.

  Краіны-ўдзельніцы конкурсу.
Краіны, якія занялі:
  1-е месца
  2-е месца
  3-е месца
#КраінаВыканаўцаПесьняАчкоўМесца
8Сьцяг Швэцыі ШвэцыяABBAWaterloo241
17Сьцяг Італіі ІталіяДжыльёла ЧынквэціSi182
12Сьцяг Нідэрляндаў НідэрляндыMouth and MacNealI see a star153
10Сьцяг Манака МанакаRomualdCelui qui reste et celui qui s’en va144
9Сьцяг Люксэмбургу ЛюксэмбургIreen SheerBye, bye, I love you144
2Сьцяг Вялікабрытаніі ВялікабрытаніяАлівія Ньютан-ДжонLong live love144
6Сьцяг Ізраілю ІзраільPoogy (Кавэрэт)Natati la khaiai117
13Сьцяг Ірляндыі ІрляндыяTinaCross your heart117
3Сьцяг Гішпаніі ГішпаніяPeretCanta y se feliz109
11Сьцяг Бэльгіі БэльгіяJacques HustinFleur de liberté109
5Сьцяг Грэцыі ГрэцыяMarinellaKrassi, Thalassa ke t’agori mou711
7Сьцяг Югаславіі ЮгаславіяKorniGeneracija 42612
1Сьцяг Фінляндыі ФінляндыяCaritaÄla mene pois (Keep me warm)413
16Сьцяг Партугаліі ПартугаліяPaulo de CarvalhoE depois do adeus314
14Сьцяг Нямеччыны ФРНCindy und BertDie Sommermelodie314
4Сьцяг Нарвэгіі НарвэгіяAnne-Karine Ström and the Bendik SingersThe first day of love314
15Сьцяг Швайцарыі ШвайцарыяPiera MartellMein Ruf nach dir314

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Італьянскі тэлеканал РАІ падверг цэнзуры песьню Джыльёла Чынквэці «Si» («Так») па чыньніку таго, што яна магла быць успрынята як прапаганда напярэдадні рэфэрэндуму пра дазвол разводаў.

У Партугаліі трансьляцыя па радыё песьні партугальскага ўдзельніка стала сыгналам для пачатку перавароту, які прывёў да зьвяржэньня рэжыму Салазара.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]