Перайсьці да зьместу

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1969

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1969
Дата 29 сакавіка
Вядоўцы Ларыта Валенцуэла
Тэлеканал гаспадароў TVE
Месца Мадрыд, Гішпанія
Пераможная песьня «Un jour, un enfant» (Францыя)
«Boom bang-a-bang» (Вялікабрытанія)
«De troubadour» (Нідэрлянды)
«Vivo cantando» (Гішпанія)
Сыстэма галасаваньня У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні.
Колькасьць краін 16
Сыход Аўстрыя
19681970

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1969» стаў 14-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 29 сакавіка 1969 году ў горадзе Мадрыд (Гішпанія) на сцэне Каралеўскага опэрнага тэатру. Адзіны раз у гісторыі адразу чатыры песьні атрымалі званьне пераможцы конкурсу: Францыя зь песьняй «Un Jour, Un Enfant» выкананай Фрыдай Бакара, Нідэрлянды з «De troubadour», выкананай Лэні Кюр, Гішпанія з «Vivo cantando», выкананай Саломэ (Марыяй Розай Марка) і Вялікабрытанія з «Boom bang a bang», выкананай Лулу. Гэты конкурс таксама быў адзначаны іншымі важнымі падзеямі: Сальвадор Далі стварыў рэклямны праспэкт для конкурсу, а Манака было прадстаўлена 12-летнім хлопчыкам, які заняў 6-е месца.

Аўстрыя адмовілася ад удзелу ў конкурсе, які праходзіў у краіне, у якой кіравала ваенная дыктатура Франсіска Франка. Сярод дэбютантаў конкурсу мог апынуцца Ліхтэнштайн, дзе ўпершыню быў праведзены нацыянальны адбор, аднак па прычыне адсутнасьці ў краіне мясцовай тэлекампаніі яму было адмоўлена ва ўдзеле.

  Краіны-ўдзельніцы конкурсу.
  Краіны-ўладальніцы Гран-Пры.
# п/пКраінаВыканаўцаПесьняАчкоўМесца
14Сьцяг Францыі ФранцыяФрыда БакараUn jour, un enfant181
7Сьцяг Вялікабрытаніі ВялікабрытаніяЛулуBoom bang-a-bang181
8Сьцяг Нідэрляндаў НідэрляндыЛэні КюрDe troubadour181
3Сьцяг Гішпаніі ГішпаніяСаломэVivo cantando181
11Сьцяг Швайцарыі ШвайцарыяPaola del MedicoBonjour, bonjour135
4Сьцяг Манака МанакаJean-JacquesMaman, maman116
10Сьцяг Бэльгіі БэльгіяLouis NeefsJennifer Jennings107
5Сьцяг Ірляндыі ІрляндыяMuriel Day and the LindsaysThe wages of love107
13Сьцяг Нямеччыны ФРНSiw MalmkvistPrimaballerina89
9Сьцяг Швэцыі ШвэцыяTommy KörbergJudy, min vän89
2Сьцяг Люксэмбургу ЛюксэмбургRomualdCathérine711
16Сьцяг Фінляндыі ФінляндыяJarkko and LauraKuin silloin ennen612
1Сьцяг Югаславіі ЮгаславіяIvanPozdrav svijetu513
6Сьцяг Італіі ІталіяIva ZanicchiDue grosse lacrime bianche513
15Сьцяг Партугаліі ПартугаліяСымона дэ АлівэйраDesfolhada Portuguesa415
12Сьцяг Нарвэгіі НарвэгіяKirsti SparboeOj, oj, oj, så glad, jeg skal bli116

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1969сховішча мультымэдыйных матэрыялаў