Перайсьці да зьместу

We Don’t Wanna Put In

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «We Don't Wanna Put In»)
«We Don’t Wanna Put In»
 
Самотнік Грузія Грузія Стэфанэ і 3G
Выдадзены 2009
Жанр дыска[d]
Мова ангельская мова
Месца запісу 2009
Храналёгія самотнікаў Грузія Грузія Стэфанэ і 3G
«We Don’t Wanna Put In»
(2009)

«We Don’t Wanna Put In» — песьня, зь якой грузінскі гурт «Стэфанэ і 3G» жадаў прадставіць Грузію на конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2009» (Масква).

Нацыянальны фінал

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

18 лютага 2009 году на першым канале грамадзкага тэлебачаньня Грузіі прайшоў адборачны конкурс, які вызначыў выканаўца, які будзе прадстаўляць Грузію на конкурсе песьні «Эўрабачаньне».

Пераможцам стала група «Stephane і 3G», зь песьняй «We Don’t Wanna Put In».

Сьцьвярджэньні пра палітычны падтэкст

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля правядзеньня ўнутранага адборачнага туру «Эўрабачаньне-2009», выканавец Стэфанэ заявіў, што «выканаўцы не хаваюць такога падтэксту». Песьня зьяўляецца пратэстам Грузіі супраць «расейскай агрэсіі» (гл. Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)) у жніўні 2008 году.[1].

У лютым 2009 году некаторыя расейскія СМІ адзначалі, што песьня на слых можа ўспрымацца як тэкст, які зьмяшчае згадваньне імя нейкага «Пуціна», якога «мы не жадаем», што было вытлумачана як алюзія на дзейснага Старшыню Ўрада Расеі Ўладзімер Пуціна: радкі We don’t wanna put in / The negative move, / It’s killin' the groove на слых могуць разумецца як «Мы не жадаем Пуціна / Гэта разбурэньне / Гэта забівае ўвесь кайф»[2][3] Таксама ў тэксьце ёсьць радок: You better change your perspective («Вам лепш зьмяніць свой кут зроку»).

20 лютага 2009 году ў прэсе зьявілася інфармацыя, што тэкст песьні будзе зьменены.[4] Таксама паведамлялася, што гэтаму спрыяла сьпявачка Дыяна Гурцкая, якая выступала ў 2008 годзе на «Эўрабачаньні» ад Грузіі, назваўшы выбар гэтай песьні «велізарнай памылкай і правакацыяй, якую нельга дапусьціць».[5][6] Але ўжо да вечара таго ж дня кіраўнік нацыянальнага праекта адбору калектыва на конкурс Нація Ўзнадзэ аспрэчыла гэту інфармацыю, заявіўшы, што тэкст песьні зьмяняцца ня будзе і, што Дыяна Гурцкая ніяк не спрабавала паўплываць на рашэньне адборачнага журы.[7]

Прадусар Дзімы Білана, пераможца «Эўрабачаньня-2008», Яна Рудкоўская назвала песьню Грузіі амаральнай, выступіўшы за яе дыскваліфікацыю:[8]

На мой погляд, гэта амаральна. Я лічу, што рада Эўрабачаньня і кіраўніцтва Першага канала не павінны дапусьціць гэту песьню да ўдзелу, паколькі яна абражае нашу краіну.

Адзін зь лідараў грузінскай апазыцыі Давыд Гамкралідзэ назваў тэкст песьні правакацыйным, параіўшы зьмяніць яго.[9]

Адмова ад удзелу ў конкурсе

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10 сакавіка 2009 году ў розных сродках масавай інфармацыі зьявілася паведамленьне пра тое, што Эўрапейскі вяшчальны зьвяз запатрабаваў ад Грузіі ўнесьці зьмены ў тэкст песьні гурту «Стэфанэ і 3G» [10] Як паведамляецца на афіцыйным сайце Эўрапейскага вяшчальнага зьвяза, песьня «We don’t wanna put in» не адпавядае патрабаваньням 4 пункту 9 правіла правядзеньні «Эўрабачаньня». Паводле правілаў, песьні «не павінны шкодзіць рэпутацыі выступу ці песеннаму конкурсу Эўрабачаньне». Тэкст і назва песьні «Стэфанэ і 3G» (у якім можна ўгледзець намёк на прэм'ер-міністра РФ Уладзімера Пуціна, па меркаваньні арганізатараў «Эўрабачаньня», парушае правілы конкурсу.

Для таго, каб усё ж прыняць удзел у конкурсе, Грузіі да 16 сакавіка неабходна было абраць іншую песьню або зьмяніць тэкст ужо абранай.

11 сакавіка 2009 году, прадусар кампаніі «Эўрабачаньне-Грузія» Нація Ўзнадзэ заявіла пра афіцыйную адмову Грузіі выступаць на песенным конкурсе «Эўрабачаньне-2009»: [11]

Мы адмовіліся ад удзелу ў конкурсе ў знак пратэсту. Мы ня будзем зьмяняць тэкст песьні We don’t wanna put in, зь якой Грузія намервалася выступіць на конкурсе.

11 сакавіка 2009 гурт адмовіўся ад удзелу ў Эўрабачаньні ў знак пратэсту супраць патрабаваньня Эўрапейскага вяшчальнага зьвяза, якое ўгледзела парушэньня ў песьні.[12]

Міністар культуры Грузіі Ніка Руруа заявіў, што «ўпэўнены, што кіраўніцтва „Эўрабачаньня“ выпрабоўваў беспрэцэндэнтны ціск з боку Расеі. Тым больш, што Расея для гэтага можа выкарыстоўваць сур'ёзны фінансавы рычаг»[13].

  1. ^ Масква ў накдаўне ад «грузінскага шоку» Эўрабачаньня
  2. ^ Грузіны выканаюць у Маскве песьню «Мы не жадаем Пуціна — Гэта разбурэньне — Гэта забівае ўвесь кайф» Regnum.ru 19 лютага 2009.
  3. ^ Масква можа ня пусьціць Грузію на «Эўрабачаньне-2009» gzt.ru 20 лютага 2009.
  4. ^ Гурцкая: тэкст песьні грузінскага гурту «Стэфанэ і 3G» для «Эўрабачаньня — 2009» будзе зьменены
  5. ^ Грузія аспрэчыла паведамленьні пра цэнзуру тэксту антырасейскай песьні
  6. ^ Гурцкая: тэкст песьні грузінскай групы «Стэфанэ і 3G» для «Эўрабачаньня-2009» будзе зьменены
  7. ^ Грузія заявіла, што тэкст песьні для «Эўрабачаньня» ня зьменіцца
  8. ^ Прадусар Білана: Песьню Грузіі для Эўрабачаньня-2009 трэба дыскваліфікаваць
  9. ^ 85 % грузін жадаюць Пуціна на Эўрабачаньні
  10. ^ Песьню з намёкам на Пуціна не дапусьцілі да «Эўрабачаньня»
  11. ^ Грузія адмовілася ад удзелу ў «Эўрабачаньні-2009»
  12. ^ Грузія адмовілася ад удзелу ў «Эўрабачаньні»
  13. ^ Расея націснула на арганізатараў «Эўрабачаньня» — міністар культуры

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]