Конкурс песьні Эўрабачаньне-1960
| Конкурс песьні Эўрабачаньне-1960 | |
| | |
| Дата | 20 сакавіка |
|---|---|
| Вядоўцы | Кэці Бойл |
| Тэлеканал гаспадароў | BBC |
| Месца | Лёндан, Вялікабрытанія |
| Пераможная песьня | «Tom Pillibi» (Францыя) |
| Сыстэма галасаваньня | У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні |
| Колькасьць краін | 13 |
| Дэбют | Нарвэгія |
| ◄1959 | |
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1960» стаў 5-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 20 сакавіка 1960 году ў Каралеўскай фэставай залі Лёндану. Нідэрлянды адмовіліся праводзіць конкурс, і яго арганізацыя была даверана Вялікабрытаніі. Колькасьць краін-удзельніц узрасла да 13: вярнуўся Люксэмбург, а Нарвэгія далучылася да конкурсу. Фінляндыя вырашыла дэманстраваць фінал у прамым этэры. У сыстэму галасаваньня былі занесены новыя зьмены: сябрам журы было дазволена слухаць, але не глядзець генэральную рэпэтыцыю кожнай песьні перад самім конкурсам. Перамагла песьня «Tom Pillibi», выкананая Жаклін Баер з Францыі. На 7 ачкоў адстаў ад яе вядомы брытанскі выканаўца Браян Джонсан, які заняў другое месца. Упершыню ў гісторыі конкурсу яго галоўны прыз уручыла леташняе пераможца Тэдзі Шольтэн.
Вынікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Краіны-ўдзельніцы конкурсу.
Краіны, якія занялі:1-е месца
2-е месца
3-е месца
| # п/п | Краіна | Выканаўца | Песьня | Ачкоў | Месца |
|---|---|---|---|---|---|
| 13 | Жаклін Баер | Tom Pillibi | 32 | 1 | |
| 1 | Браян Джонсан | Looking high, high, high | 25 | 2 | |
| 8 | Франсуа Дэгель | Ce soir-là | 15 | 3 | |
| 6 | Нора Брокстэт | Voi-voi | 11 | 4 | |
| 11 | Він Гоп | Bonne nuit, ma chérie! | 11 | 4 | |
| 5 | Фуд Леклер | Mon amour pour toi | 9 | 6 | |
| 7 | Гары Вінтэр | Du hast mich so fasziniert | 6 | 7 | |
| 12 | Рэнато Рашэль | Romantica | 5 | 8 | |
| 9 | Аніта Травэрзі | Cielo e terra | 5 | 8 | |
| 2 | Сыў Мальмквіст | Alla andra får varann | 4 | 10 | |
| 4 | Каці Бёдтгер | Det var en yndig tid | 4 | 10 | |
| 10 | Рудзі Карэль | Wat een geluk | 2 | 12 | |
| 3 | Камілё Фэльген | So laang we's du do bast | 1 | 13 |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1960 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў