Перайсьці да зьместу

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1975

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1975
Дата 22 сакавіка
Вядоўцы Карын Фальк
Тэлеканал гаспадароў SVT
Месца Стакгольм, Швэцыя
Пераможная песьня «Ding-a-dong» (Нідэрлянды)
Сыстэма галасаваньня Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12
Колькасьць краін 19
Дэбют Турэччына
Сыход Грэцыя
19741976

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1975» стаў 20-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 22 сакавіка 1975 году ў горадзе Стакгольм (Швэцыя) на сцэне канцэртнай залі Сьв. Эрыка. У конкурс вярнуліся Францыя і Мальта, а таксама дэбютавала Турэччына. Апошняя акалічнасьць прывяла да таго, што Грэцыя адмовілася ад удзелу перад самым пачаткам конкурсу, пратэстуючы супраць турэцкага ўварваньня на Паўночны Кіпр. Такім чынам, лік удзельнікаў склаў 19 краінаў.

Лік судзьдзяў у нацыянальных журы быў павялічаны да 11, і гэтыя судзьдзі маглі даць ад 1 да 5 галасоў кожнай песьні. Аднак канчатковыя галасы, які абвяшчаліся на ТБ, разьмяркоўваліся наступным чынам: 12 ачкоў — песьні, якая набрала больш за ўсё галасоў, 10 ачкоў песьні, якая набрала другую суму ачкоў, 8 — трэцяй песьні і так да 1 ачка дзясятай па колькасьці галасоў песьні.

Галяндыя перамагла ў конкурсе зь песьняй «Ding Dinge Dong», выкананай групай Teach-In. Другое месца атрымала Вялікабрытанія зь песьняй «Let me be the one», у выкананьні The Shadows, якія ўзначалілі чарты шматлікіх эўрапейскіх краінаў.

Правядзеньне конкурсу суправаджалася масавымі дэманстрацыямі супернікаў камэрцыялізацыі музыкі.

#КраінаВыканаўцаПесьняАчкоўМесца
1Сьцяг Нідэрляндаў НідэрляндыTeach-InDing-a-dong1521
9Сьцяг Вялікабрытаніі ВялікабрытаніяThe ShadowsLet me be the one1382
19Сьцяг Італіі ІталіяWess and Dori GhezziEra1153
3Сьцяг Францыі ФранцыяNicole RieuEt bonjour à toi l’artiste914
5Сьцяг Люксэмбургу ЛюксэмбургGéraldineToi845
7Сьцяг Швайцарыі ШвайцарыяSimone DrexelMikado776
15Сьцяг Фінляндыі ФінляндыяPihasoittajatOld man fiddle747
18Сьцяг Швэцыі ШвэцыяLars Berghagen and the DollsJennie, Jennie728
2Сьцяг Ірляндыі ІрляндыяThe SwarbriggsThat’s what friends are for689
17Сьцяг Гішпаніі ГішпаніяSergio y EstíbalizTú volverás5310
12Сьцяг Ізраілю ІзраільШлома АрціАт вэ-ані4011
10Сьцяг Мальты МальтаRenatoSinging this song3212
8Сьцяг Югаславіі ЮгаславіяPepel In KriDan ljubezni2213
14Сьцяг Манака МанакаSophieUne chanson c’est une lettre2213
11Сьцяг Бэльгіі БэльгіяAnn ChristyGelukkig zijn1715
16Сьцяг Партугаліі ПартугаліяDuarte MendesMadrugada1616
4Сьцяг Нямеччыны ФРНJoy FlemingEin Lied kann eine Bru"cke sein1517
6Сьцяг Нарвэгіі НарвэгіяEllen NikolaysenYou touched my life with summer1118
13Сьцяг Турэччыны ТурэччынаSemiha YankiSeninle bir dakika319

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1975сховішча мультымэдыйных матэрыялаў