Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Конкурс песьні Эўрабачаньне-2009

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Варта назваць ці «Конкурс песьні Эўрабачаньне — 2009» ці «Конкурс песьні Эўрабачаньне 2009 году». Ужо абмяркоўвалі ў назвах Алімпіядаў і іншых спартовых спаборніцтваў. --Red_Winged_Duck 13:59, 27 кастрычніка 2008 (UTC)

Трэба пазьбягаць выкарыстаньня «—» у назвах артыкулаў, ёсьць «-». Лепшая назва — «Конкурс песьні Эўрабачаньне-2009». --Ліцьвін 14:43, 27 кастрычніка 2008 (UTC)
Са злучка можа ісьці перанакіраваньне на назву з працяжнікам. У выпадку, калі назва складаецца болей чым з аднаго слова, лікавы складнік мусіць ісьці менавіта праз працяжнік, таму правільным варыянтам будзе менавіта «Конкурс песьні Эўрабачаньне — 2009», у выпадку назвы з аднаго слова, правільным будзе варыянт са злучком «Эўрабачаньне-2009». Лічу, што прасьцей будзе ўжыць слова «году» ў назьве, каб пазьбегнуць усіх праблемаў. --Red_Winged_Duck 14:48, 27 кастрычніка 2008 (UTC)
Так нельга рабіць, а то зараз будзем і Менск называць Горад Менск. Гэта назва, у якой прыстаўка год не павінна прысутнічаць, бо ў афіцыйнай назьве яе няма. Таму трэба пісаць як усе - «Конкурс песьні Эўрабачаньне 2009», ці «Конкурс песьні Эўрабачаньне-2009». --Ліцьвін 15:36, 27 кастрычніка 2008 (UTC)
Я ўжо патлумачыў, чаму абодва гэтыя варыянты немагчымыя. --Red_Winged_Duck 15:43, 27 кастрычніка 2008 (UTC)
Я таксама патлумачыў, чаму Вашыя варыянты немагчымыя. Вось напрыклад Наша Ніва выкарыстоўвае менавіта той варыянт аб якім я кажу - «Конкурс песьні «Эўрабачаньне-2009»», хто выкарыстоўвае вашыя варыянты ня ведаю. І чаму менавіта прыстаўка год? А можа нумар? --Ліцьвін 15:58, 27 кастрычніка 2008 (UTC)
Заўважце, што «Наша Ніва» бярэ гэтую частку ў двукосьсе і таму ўжывае ўсё правільна. У нашым выпадку рашэньнем праблемы будзе назва Эўрабачаньне-2009 (конкурс песьні). А год, таму што гэты лік азначае менавіта год, а ня нумар конкурсу. --Red_Winged_Duck 12:32, 28 кастрычніка 2008 (UTC)
Хто вам гэта сказаў? Калі хто-небудзь кажа: «Ты будзіш глядзець конкурс песьні Эўрабачаньне-2009?» (словы ўсіх жыхароў плянэты Зямля незалежна ад іх традыцый і веравызнаньня) Тутака выкарыстоўваецца назва «Эўрабачаньне-2009», «конкурс песьні» - удакладненьне, пачало выкарыстоўвацца ў назьве для пазьбяганьня неадназначнасьцяў. А можна казаць і гэтак: «Ты будзеш глядзець Эўрабачаньне 2009 году?» (словы хрысьціяніна) ці «Ты будзеш глядзець Эўрабачаньне 1431 году?» (словы мусульманіна) і г.д. Тутака назва - «Эўрабачаньне». Розьніца відавочная. Мяркую мне ня трэба зноў тлумачыць чаму 2009 - гэта не год і не нумар, а толькі лік, які выкарыстоўваецца ў назьве для тлумачэньня/пэрыядычнасьці. --Ліцьвін 14:54, 28 кастрычніка 2008 (UTC)
Дык што, пераносім у Эўрабачаньне-2009 (конкурс песьні)? Вы ж самі там вышэй былі супраць Горад Менск і самі только што напісалі, што «конкурс песьні» — толькі ўдакладненьне. --Red_Winged_Duck 15:05, 28 кастрычніка 2008 (UTC)
Вырываньне слоў з кантэксту вельмі непрыгожа! «Конкурс песьні» - гэта частка назвы. Навошта ўскладняць і прыдумляць зноў ровар. Цяпер і катэгорыі будзем зьмяняць на Ўдзельнікі Эўрабачаньня-2008 (конкурс песьні). Калі кату няма чым заняцца, ён... (с) --Ліцьвін 15:16, 28 кастрычніка 2008 (UTC)

Можа проста Эўрабачаньне-2009? Праблема зьнікне сама сабой. —zedlik 20:49, 28 кастрычніка 2008 (UTC)

Глядзім шаблён:Эўрабачаньне. --Ліцьвін 20:55, 28 кастрычніка 2008 (UTC)
А, ясна, прапанова зьнятая. —zedlik 21:52, 28 кастрычніка 2008 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Конкурс песьні Эўрабачаньне-2009»

Пачаць абмеркаваньне