Конкурс песьні Эўрабачаньне-1980
| Конкурс песьні Эўрабачаньне-1980 | |
| |
| Дата | 19 красавіка |
|---|---|
| Вядоўцы | Марлаз Флуіцма |
| Тэлеканал гаспадароў | NOS |
| Месца | Гаага, Нідэрлянды |
| Пераможная песьня | «What's Another Year» (Ірляндыя) |
| Сыстэма галасаваньня | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12 |
| Колькасьць краін | 19 |
| Дэбют | Марока |
| Сыход |
Ізраіль Манака |
| ◄1979 | |
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1980» стаў 25-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 19 красавіка 1980 году ў горадзе Гаага (Нідэрлянды), у мясцовым Палацы кангрэсаў. Перамогшы ў 1978 годзе і прыняўшы ў сябе конкурс 1979 году, Ізраіль адмовіўся ў другі раз запар яго праводзіць. Пасьля адмоваў Гішпаніі і Вялікабрытаніі згоду на правядзеньне конкурсу далі Нідэрлянды пры ўмове зьніжэньня выдаткаў на яго арганізацыю.
Дата правядзеньня конкурсу супала з Днём памяці загінулых у войнах Ізраілю, і ўпершыню пераможца леташняга конкурсу (Ізраіль) ня прыняў удзелу ў наступным конкурсе. Манака таксама не прыняло ў ім удзел, у той час як вярнулася Турэччына і дэбютавала Марока, у выніку чаго лік удзельнікаў склаў 19 краін. Прадстаўнік Ірляндыі Джоні Логан заваяваў Гран-Пры зь песьняй «What’s Another Year». Удзельнічаючы ў трэці раз, заходненямецкая сьпявачка Каця Эбштайн заняла 2-е месца зь песьняй «Theater».
Вынікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| # | Краіна | Выканаўца | Песьня | Ачкоў | Месца |
|---|---|---|---|---|---|
| 17 | Джоні Логан | What’s another year | 143 | 1 | |
| 12 | Katja Ebstein | Theater | 128 | 2 | |
| 13 | Prima Donna | Love enough for two | 106 | 3 | |
| 9 | Paola | Cinéma | 104 | 4 | |
| 15 | Maggie MacNeal | Amsterdam | 93 | 5 | |
| 6 | Alan Sorrenti | Non so che darei | 87 | 6 | |
| 14 | José Cid | Um grande, grande amor | 71 | 7 | |
| 1 | Blue Danube | Du bist Musik | 64 | 8 | |
| 4 | Sophie and Magaly | Papa pingouin | 56 | 9 | |
| 8 | Tomas Ledin | Just nu! | 47 | 10 | |
| 16 | Profil | Hé, hé m’sieurs dames | 45 | 11 | |
| 18 | Trigo Limpio | Que' date esta noche | 38 | 12 | |
| 3 | Anna Vishy and the Epikouri | Autostop | 30 | 13 | |
| 7 | Bamses Venner | Tænker altid på dig | 25 | 14 | |
| 2 | Ажда Пэкан | Petr’oil | 23 | 15 | |
| 11 | Sverre Kjellsberg and Mattis Hætta | Sámiid Ædnan | 15 | 16 | |
| 19 | Telex | Euro-vision | 14 | 17 | |
| 5 | Samira Bensaïd | Bitakat hob | 7 | 18 | |
| 10 | Vesa-Matti Loiri | Huilumies | 6 | 19 |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1980 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
