Перайсьці да зьместу

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1979

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1979
Дата 31 сакавіка
Вядоўцы Даніэль Пэер
Ярдэна Аразі
Тэлеканал гаспадароў IBA
Месца Ерусалім, Ізраіль
Пераможная песьня «Hallelujah» (Ізраіль)
Сыстэма галасаваньня Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12
Колькасьць краін 19
Сыход Турэччына
19781980

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1979» стаў 24-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 31 сакавіка 1979 году ў горадзе Ерусалім (Ізраіль), у выстаўнай залі «Біньянэй-ха-Ума». Упершыню «Эўрабачаньне» прайшло за межамі Эўропы. Турэччына пад ціскам іншых мусульманскіх краінаў не прыняла ўдзел у конкурсе, скараціўшы лік удзельнікаў да 19. З-за палітычных праблем у Ерусаліме, дзе праводзіўся конкурс, усе выканаўцы і дэлегаты ўтрымоўваліся ва ўмовах найстрогай аховы, хоць ніякіх інцыдэнтаў не адбылося. Артадаксальныя рэлігійныя дзеячы былі незадаволены правядзеньнем конкурсу ў суботу, але іх пярэчаньні атрымалася пераадолець.

У гэты годзе ўсе краіны набралі ачкі, і Ізраіль перамог другі год запар зь песьняй «Hallelujah», выкананай Галі Атары і гуртам «Мілк энд Хані». Пераможца конкурсу 1973 году Ганна-Марыя Давыд, на гэты раз прадстаўляла Францыю і заняла 3-е месца. Усьлед за ёй разьмясьціўся вядомы нямецкі гурт Dschinghis Khan. Брытанскі гурт Black Lace быў абвінавачаны ў плягіяце кампазыцыі вядомага калектыва Smokie.

  Краіны-ўдзельніцы конкурсу.
Краіны, якія занялі:
  1-е месца
  2-е месца
  3-е месца
#КраінаВыканаўцаПесьняАчкоўМесца
10Сьцяг Ізраілю ІзраільГалі Атары і Milk and Honey Hallelujah1251
19Сьцяг Гішпаніі ГішпаніяBetty MissiegoSu canción1162
11Сьцяг Францыі ФранцыяГанна-Марыя ДавыдJe suis l’enfant-soleil1063
9Сьцяг Нямеччыны ФРНDschinghis KhanDschinghis Khan864
4Сьцяг Ірляндыі ІрляндыяCathal DunneHappy man805
3Сьцяг Даніі ДаніяTommy SeebachDisco tango766
17Сьцяг Вялікабрытаніі ВялікабрытаніяBlack LaceMary Ann737
7Сьцяг Грэцыі ГрэцыяElpidaSocrates698
1Сьцяг Партугаліі ПартугаліяManuela BravoSobe, sobe, balão sobe649
8Сьцяг Швайцарыі ШвайцарыяPeter, Sue and Marc and Pfuri, Gorps and KniriTrödler und Co.6010
16Сьцяг Нарвэгіі НарвэгіяAnita SkorganOliver5711
14Сьцяг Нідэрляндаў НідэрляндыXandraColorado5112
13Сьцяг Люксэмбургу ЛюксэмбургJeane MansonJ’ai déjà vu ça dans tes yeux4413
5Сьцяг Фінляндыі ФінляндыяKatri-HelenaKatso sineen taivaan3814
2Сьцяг Італіі ІталіяMatia BazarRaggio di luna2715
6Сьцяг Манака МанакаLaurent VaguenerNotre vie, c’est la musique1216
15Сьцяг Швэцыі ШвэцыяTed GärdestadSatellit817
12Сьцяг Бэльгіі БэльгіяMicha MarahHey Nana518
18Сьцяг Аўстрыі АўстрыяChristina SimonHeute in Jerusalem519

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1979сховішча мультымэдыйных матэрыялаў