Конкурс песьні Эўрабачаньне-1963
| Конкурс песьні Эўрабачаньне-1963 | |
| | |
| Дата | 23 сакавіка |
|---|---|
| Вядоўцы | Кэці Бойл |
| Тэлеканал гаспадароў | BBC |
| Месца | Лёндан, Вялікабрытанія |
| Пераможная песьня | «Dansevise» (Данія) |
| Сыстэма галасаваньня | Кожная краіна прысуджала ад 1 да 5 балаў найболей упадабаным песьням |
| Колькасьць краін | 16 |
| Нуль ачкоў |
Нідэрлянды Нарвэгія Фінляндыя Швэцыя |
| ◄1962 | |
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1963» стаў 8-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 23 сакавіка 1963 году ў Лёндане (Вялікабрытанія) у новым тэлецэнтры BBC у Шэпардс-Буш. Як і Нідэрлянды ў 1960 годзе, Францыя адмовілася арганізоўваць конкурс 1963 году ў сябе на радзіме і зноў на дапамогу прыйшла Вялікабрытанія. Упершыню прадусарам конкурсу зьяўлялася жанчына. Трансьляцыя праводзілася адначасова зь дзьвюх розных студыяў.
Пераможцам стала Данія зь песьняй «Dansevise», выкананай Грэтай і Юргенам Інгманамі. Нідэрлянды ўпершыню ў гісторыі конкурсу другі год запар не атрымалі ніводнага ачка.
Падчас конкурсу адбыўся інцыдэнт, які складаўся ў тым, што Нарвэгія не пасьпела своечасова падлічыць галасы сваіх сяброў журы і абвясьціла няправільныя папярэднія вынікі. Апублікаваныя пазьней выніковыя дадзеныя значна адрозьніваліся ад першапачаткова абвешчаных, і менавіта яны сталі вырашальнымі пры вызначэньні пераможца.
Зьмены ў правілах
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лік сяброў нацыянальных журы быў павялічаны да дваццаці, а колькасьць ачкоў, які прысуджаюцца кожным сябрам, — з 3-х да 5-ці, што дазволіла галасаваць за 5 лепшых песень.
Вынікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| # п/п | Краіна | Выканаўца | Песьня | Ачкоў | Месца |
|---|---|---|---|---|---|
| 8 | Грэта і Юрген Інгман | Dansevise | 42 | 1 | |
| 10 | Esther Ofarim | T'en va pas | 40 | 2 | |
| 6 | Emilio Pericoli | Uno per tutte | 37 | 3 | |
| 1 | Ronnie Carroll | Say wonderful things | 28 | 4 | |
| 11 | Alain Barrière | Elle était si jolie | 25 | 5 | |
| 15 | Франсуаза Ардзі | L'amour s'en va | 25 | 5 | |
| 4 | Carmela Corren | Vielleicht geschieht ein Wunder | 16 | 7 | |
| 16 | Nana Mouskouri | A force de prier | 13 | 8 | |
| 3 | Heidi Brühl | Marcel | 5 | 9 | |
| 14 | Jacques Raymond | Waarom | 4 | 10 | |
| 9 | Vice Vukov | Brodovi | 3 | 11 | |
| 12 | José Guardiola | Algo prodigioso | 2 | 12 | |
| 5 | Anita Thallaug | Solhverv | 0 | 13 | |
| 7 | Laila Halme | Muistojeni laulu | 0 | 13 | |
| 2 | Annie Palmen | Een speeldoos | 0 | 13 | |
| 13 | Monica Zetterlund | En gång i Stockholm | 0 | 13 |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1963 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў