Перайсьці да зьместу

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1958

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1958
Дата 12 сакавіка
Вядоўцы Хані Ліпс
Тэлеканал гаспадароў NTS
Месца Хілвэрсюм, Нідэрлянды
Пераможная песьня «Dors mon amour» (Францыя)
Сыстэма галасаваньня У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні
Колькасьць краін 10
Дэбют Швэцыя
19571959

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1958» стаў 3-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 12 сакавіка 1958 году ў Хілвэрсюме (Нідэрлянды), у студыі «Аўра». Набыло моц правіла, паводле якога конкурс праходзіць у краіне, якая перамагла ў папярэднім годзе. Удзел у конкурсе прыняло 10 краін, аднак, Вялікабрытанія гэтым разам не прыняла ўдзел у ім. Адзіным пачаткоўцам стала Швэцыя, а выйграла конкурс Францыя, якую прадстаўляў Андрэ Клавё зь песьняй «Dors mon amour». Як і ў 1956 годзе, на конкурсе не было выканана ніводнай песьні на ангельскай мове.

Пераможца першага конкурсу Ліз Асія ўдзельнічала ў «Эўрабачаньні» ў трэці раз, заняўшы другое месца. Леташняе пераможца Коры Брокен, таксама ўдзельнічаючы ў трэці раз, заняла 9-е месца.

Прадстаўнік Італіі Дамэніка Мадуньё, які выступаў са сталай затым знакамітай песьняй «Nel blu dipinto di blu» («Volare»), быў змушаны выканаць свой нумар двойчы, бо падчас яго першага выступу на сцэне ў некаторых краінах паўсталі праблемы з прыёмам тэлесыгналу.

  Краіны-ўдзельніцы конкурсу.
Краіны, якія занялі:
  1-е месца
  2-е месца
  3-е месца
КраінаМоваВыканаўцаПесьняМесцаАчкі
1Сьцяг Італіі ІталіяІтальянскаяДамэніка Мадуньнё«Nel blu dipinto di blu»313
2Сьцяг Нідэрляндаў НідэрляндыНідэрляндзкаяКоры Брокен«Heel de wereld»91
3Сьцяг Францыі ФранцыяФранцускаяАндрэ Клявё«Dors, mon amour»127
4Сьцяг Люксэмбургу ЛюксэмбургФранцускаяСалянж Бэры«Un grand amour»91
5Сьцяг Швэцыі ШвэцыяШвэдзкаяАліцэ Бабс«Lilla stjärna»410
6Сьцяг Даніі ДаніяДацкаяРакель Растэні«Jeg rev et blad ud af min dagbog»83
7Сьцяг Бэльгіі БэльгіяФранцускаяФуд Леклер«Ma petite chatte»58
8Сьцяг Нямеччыны НямеччынаНямецкаяМарго Гільшэр«Für zwei Groschen Musik»75
9Сьцяг Аўстрыі АўстрыяНямецкаяЛіянэ Аўгустын«Die ganze Welt braucht Liebe»58
10Сьцяг Швайцарыі ШвайцарыяНямецкая, італьянскаяЛіз Асія«Giorgio»224

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1958сховішча мультымэдыйных матэрыялаў