Нарвэгіюна конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2009» у другім паўфінале прадставіў Аляксандар Рыбак зь песьняй свайго ўласнага сачыненьня «Fairytale». Песьня трапіла ў фінал, заняўшы 1 месца і набраўшы 387 ачкоў. Гэта рэкордны вынік за ўсю гісторыю «Эўрабачаньня». Наступная краіна — Ісьляндыя — атрымала 218 ачкоў[1].
У нарвэскім адборачным туры прыняла ўдзел 21 песьня. Былі праведзеныя 3 паўфіналы па 7 песень: 24 студзеня, 31 студзеня, 7 лютага. Раўнд «Другі шанец» прайшоў 14 лютага, фінал — 21 лютага.
У фінале Аляксандар Рыбак выступаў 20-м і заняў першае месца з 387 баламі. Гэта рэкордны вынік за ўсю гісторыю «Эўрабачаньня». Нарвэгіі 12 балаў аддалі 16 краінаў.