Конкурс песьні Эўрабачаньне-2017
| Конкурс песьні Эўрабачаньне-2017 | |
| Фінал | 11 траўня 2017 (8 гадоў таму) |
|---|---|
| Паўфіналы | |
| Вядоўцы | |
| Тэлеканал гаспадароў | Нацыянальная грамадзкая тэлерадыёкампанія Ўкраіны |
| Месца | Міжнародны выставачны цэнтар, Кіеў |
| Пераможная песьня |
Amar pelos dois |
| Сыстэма галасаваньня | Галасаваньне журы і тэлегледачоў за 10 найлепшых песьняў. |
| Колькасьць краін | 42 |
| Вяртаньне | |
| Сыход | |
| Нуль ачкоў |
|
| ◄2016 | |
Ко́нкурс пе́сьні «Эўраві́зія-2017» — 62-і конкурс песьні «Эўрабачаньне», які адбыўся ў пэрыяд з 9 па 13 траўня 2017 году ў Кіеве (Украіна), дзякуючы перамозе ў папярэднім конкурсе ў Стакгольме сьпявачкі Джамалы зь песьняю «1944».
Конкурс «Эўравізіі» адбываўся ва Ўкраіне ў другі раз (першы — у 2005). Два паўфіналы адбыліся 9 і 11 траўня адпаведна, фінал — 13 траўня. Удзел у конкурсе ўзялі 42 краіны. Партугалія і Румынія вярнуліся ў яго пасьля гадавой адсутнасьці; Босьнія і Герцагавіна ня ўдзельнічала зь фінансавых прычынаў, а Расея адмовілася пасьля таго, як ейнай прадстаўніцы, Юліі Самойлавай, быў забаронены ўезд ва Ўкраіну за парушэньне ўкраінскага заканадаўства.
Пераможцам «Эўравізіі-2017» стаў партугальскі сьпявак ротам Салвадор Сабрал зь песьняй «Любіць за дваіх». Гэтая перамога стала першай для Партугаліі, а заадно і першым трапляньнем у першую пяцёрку, за ўсе 53 гады ўдзелу ў Эўравізіі. Таксама ўпершыню з 2007 року на «Эўравізіі» перамагла песьня, выкананая цалкам роднай мовай краіны. Усе тры найлепшыя прадстаўнікі — Партугаліі, Баўгарыі і Малдовы — упершыню занялі такія высокія месцы для ўласных краінаў.
Месца правядзеньня
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Украіна атрымала права прыняць «Эўравізію» ў сябе дзякуючы перамозе на конкурсе ў Стакгольме 2016 року сьпявачкі Джамалы зь песьняю «1944».
Конкурс адбываўся ў Міжнародным выставачным цэнтры, найбольшай прэзэнтацыйнай залі Кіеву зьмяшчальнасьцю каля 11 000 чалавек[1].
Фармат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Конкурс «Эўравізіі-2017» ладзіўся пад лёзунгам «Сьвяткуйма разнастайнасьць» (анг. Celebrate Diversity). Упершыню ў гісторыі конкурсу яго вяло трыё[2], і ў другі раз з 1956 року — адныя мужчыны: Аляксандар Скічко, Уладзімер Астапчук ды Цімур Мірашнічэнка.
У перапынках у першым паўфінале і ў фінале выступала пераможца мінулага Эўрабачаньня Джамала.
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Удзел у конкурсе 2017 року ўзялі 42 краіны, прычым Партугалія і Румынія вярнуліся ў яго пасьля гадавой адсутнасьці. Босьнія і Герцагавіна адмовілася ад удзелу з-за фінансавых праблемаў[3], а Расея адмовілася за месяц да конкурсу пасьля таго, як ейнай прадстаўніцы Юліі Самойлавай было адмоўлена ва ўезьдзе на тэрыторыю Ўкраіны з-за наведваньня ёй Крыму ў абыход украінскага заканадаўства[4][5].
Пяць выканаўцаў ужо бралі раней удзел у выступах за сваю краіну: Валянтына Манэта прадстаўляла Сан-Марына на конкурсах у 2012, 2013 і 2014 роках; дуэт Койт Тоомэ з Лаўрай Пылдвэрэ паасобку прадстаўлялі Эстонію на «Эўравізіі» 2008 і 2005 (у складзе гурту «Suntribe») адпаведна; Омар Набэр выступаў ад Славеніі ў 2005 року; гурт SunStroke Project выступаў на Эўравізіі-2010 з малдоўскай сьпявачкай Оляй Тырай. Акрамя таго, гурт O’G3NE раней прадстаўляў Нідэрлянды на дзіцячым Эўрабачаньні-2007[6].
Вынікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы паўфінал
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Нумар[7] | Краіна[8] | Выканаўца[8] | Песьня[8] | Мова | Месца | Пункты |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 01 | Робін Бэнгтсан | «I Can’t Go On» | ангельская | 3 | 227 | |
| 02 | Тамара Гачэчыладзэ | «Keep the Faith» | ангельская | 11 | 99 | |
| 03 | Айзая | «Don’t Come Easy» | ангельская | 6 | 160 | |
| 04 | Ліндыта | «World» | ангельская | 14 | 76 | |
| 05 | Блянш | «City Lights» | ангельская | 4 | 165 | |
| 06 | Слаўка Калезыч | «Space» | ангельская | 16 | 56 | |
| 07 | Norma John | «Blackbird» | ангельская | 12 | 92 | |
| 08 | Дыгадж | «Skeletons» | ангельская | 8 | 150 | |
| 09 | Салвадор Сабрал | «Amar pelos dois» | партугальская | 1 | 370 | |
| 10 | Дэмі | «This Is Love» | ангельская | 10 | 115 | |
| 11 | Кася Мось | «Flashlight» | ангельская | 9 | 119 | |
| 12 | SunStroke Project | «Hey, Mamma!» | ангельская | 2 | 291 | |
| 13 | Svala | «Paper» | ангельская | 15 | 60 | |
| 14 | Марціна Барта | «My Turn» | ангельская | 13 | 83 | |
| 15 | Авіг | «Gravity» | ангельская | 5 | 164 | |
| 16 | Аруцюнян | «Fly with Me» | ангельская | 7 | 152 | |
| 17 | Омар Набэр | «On My Way» | ангельская | 17 | 36 | |
| 18 | Triana Park | «Line» | ангельская | 18 | 21 |
Другі паўфінал
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Фінал
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У фінале спаборнічалі 26 краінаў, па 10 з кожнага паўфіналу плюс 5 краінаў-заснавальніц конкурсу і краіна-гаспадыня. Свае галасы за выканаўцаў маглі аддаваць усе 42 краіны-ўдзельніцы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ International Exhibition Centre - History and perspective mvc-expo.com Праверана 9 September 2016 г.
- ↑ Let’s hear it for the boys! Meet the hosts of Eurovision 2017 eurovision.tv. European Broadcasting Union. Праверана 27 лютага 2017 г.
- ↑ 43 countries to participate in Eurovision 2017 eurovision.tv. European Broadcasting Union. Праверана 31 кастрычніка 2016 г.
- ↑ Russia withdraws from the Eurovision Song Contest eurovoix.com. Eurovoix. Праверана 13 красавіка 2017 г.
- ↑ EBU: "Russia no longer able to take part in Eurovision 2017" eurovision.tv. European Broadcasting Union (13 красавіка 2017). Праверана 13 красавіка 2017 г.
- ↑ The Netherlands: O'G3NE to the Eurovision Song Contest 2017 eurovoix.com. Eurovoix. Праверана 29 кастрычніка 2016 г.
- 1 2 Running order of the Semi-Finals of Eurovision 2017 revealed eurovision.tv. European Broadcasting Union. Праверана 31 сакавіка 2017 г.
- 1 2 3 Eurovision Song Contest 2017 First Semi-Final eurovision.tv. European Broadcasting Union. Праверана 30 студзеня 2017 г.
- 1 2 3 Eurovision Song Contest 2017 Second Semi-Final eurovision.tv. European Broadcasting Union. Праверана 30 студзеня 2017 г.
- 1 2 3 Eurovision Song Contest 2017 Grand Final eurovision.tv. European Broadcasting Union. Праверана 30 студзеня 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына (анг.)