Перайсьці да зьместу

Тоні Гібэрт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тоні Гібэрт
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 лютага 1981(1981-02-20)[1][2][3] (45 гадоў)
Рост 172 см
Вага 70 кг
Пазыцыя задні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2016 Эвэртан 265 (0)

Энтані Джэймз «Тоні» Гібэрт (па-ангельску: Anthony James «Tony» Hibbert; нар. 20 лютага 1981 году, Лівэрпул, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, абаронца.

Тоні Гібэрт — выхаванец клюбу «Эвэртан», за які заўзеў у дзяцінстве[4]. У сыстэму клюбу трапіў у 10 гадоў. У 1998 годзе разам з камандай стаў уладальнікам моладзевага кубка Ангельшчыны. Трыма гадамі пазьней Гібэрт дэбютаваў у асноўным складзе «Эвэртану» ў гульні супраць «Ўэст Гэм Юнайтэд».

Тоні Гібэрт добра вядомы тым, што за сваю больш чым дзесяцігадовую кар’еру не забіў ніводнага голу ў браму супернікаў «Эвэртана». Разам зь ягонай прыхільнасьцю да клюбу гэта зрабіла яго культавай фігурай сярод заўзятараў клюбу[5].

  1. Tony Hibbert // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Tony Hibbert // FBref (анг.)
  3. Tony Hibbert // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. Hart, Simon Tony Hibbert: True blue. The Independent
  5. Blanks for the record, Tony. The Sun

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]