Чорная ноч
«Ноч расстраляных паэтаў» | |
Месца атакі | Менск, вул. Урыцкага, унутраная турма НКУС БССР |
---|---|
Цэль атакі | зьнішчэньне беларускай інтэлектуальнай эліты |
Дата |
29 кастрычніка 1937 (87 гадоў таму) апоўначы |
Спосаб атакі | расстрэл |
Зброя | Рэвальвэр Наган |
Колькасьць ахвяраў | 132 |
Колькасьць тэрарыстаў | некалькі дзясяткаў |
Тэрарысты | супрацоўнікі Народнага камісарыяту ўнутраных справаў |
Арганізатары | Ёсіф Сталін, Вячаслаў Молатаў, Лазар Кагановіч, Клім Варашылаў, Мікалай Яжоў, Уладзімер Цэсарскі (6) |
Колькасьць закладнікаў | 132 |
Закладнікі | дзеячы культуры, мастацтва і навукі, грамадзкія дзеячы Беларусі |
Геаграфічныя каардынаты | 53°53′55″ пн. ш. 27°33′12″ у. д. / 53.89861° пн. ш. 27.55333° у. д.Каардынаты: 53°53′55″ пн. ш. 27°33′12″ у. д. / 53.89861° пн. ш. 27.55333° у. д. |
«Ноч расстраляных паэтаў» |
«Чо́рная ноч»[1] («Ноч расстраляных паэтаў»[2]) — расстрэл больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў тагачаснай БССР — у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС («амэрыканкі»).
Пазьней суды СССР амніставалі большасьць рэпрэсаваных у сувязі зь іх невінаватасьцю. Такім чынам, у гэтыя дні рэпрэсіі, якія чыніла кіраўніцтва СССР у тыя гады па ўсёй краіне, дасягнулі ў Беларусі свайго піку[3], бо з 4 сакавіка 1937 г. да 22 траўня 1938 г. (444 дні) на Беларусі было рэпрэсавана каля 100 тысячаў чалавек (у сярэднім за ноч арыштоўвалі 230 чалавек). У ліку расстраляных у тую ноч былі 22 беларускія пісьменьнікі[4], таму масавы расстрэл атрымаў назву «Ноч расстраляных паэтаў»[5].
Падрыхтоўка расстрэлу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду № 33, які «не падлягае абвяшчэньню», «усе кнігі» 53 пісьменьнікаў прадугледжвалася «спальваць». Загад надрукавалі накладам 3000 асобнікаў і пад расьпіску часова раздалі кіраўнікам бібліятэак і кнігарняў. Тыя кіраўнікі мелі перагледзець паліцы і сабраць кнігі, скласьці акты ў 3-х асобніках і здаць адабраныя кнігі з актамі начальнікам акруговых, гарадзкіх або раённых аддзелаў Галоўліту БССР. Першы асобнік акту канфіскацыі перасылалі ў Галоўліт БССР у Менск, 2-і — у мясцовы аддзел НКУС, а 3-і заставаўся ў раённым аддзеле Галоўліту БССР[6]. За 3 месяцы да расстрэлу, 1 жніўня 1937 г. ва ўнутраным двары Менскай турмы НКУС БССР спалілі некалькі дзясяткаў тысячаў рукапісаў ненадрукаваных твораў тых пісьменьнікаў, што не прайшлі цэнзуру[7].
У архіве прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі (АПРФ, вопіс № 24, справа № 411) захоўваецца «Сьпіс асобаў, падлеглых суду ваеннай калегіі Вярхоўнага суда Саюза ССР». У сьпіс уключаныя асобы з усяго Савецкага Саюзу. Ён датаваны 7 верасьня 1937 году і падпісаны Ё. Сталіным, В. Молатавым, Л. Кагановічам, К. Варашылавым, М. Яжовым. Сьпіс асуджаных па першай катэгорыі (да вышэйшай меры пакараньня — расстрэлу) па Беларускай ССР налічвае 103 чалавекі, па другой катэгорыі (прыгавораны да 10 і болей гадоў зьняволеньня ў канцлягерах) — 6 чалавек. Сьпіс па Беларускай ССР датаваны 15 верасьня 1937 году і падпісаны Ё. Сталіным, В. Молатавым і начальнікам 8-га аддзелу Галоўнага ўпраўленьня дзяржаўнай бясьпекі СССР старшым маёрам дзяржаўнай бясьпекі У. Цэсарскім.
У дадатак да першапачаткова сьпісу, які паступіў з Масквы, мясцовымі супрацоўнікамі НКУС БССР былі дададзеныя яшчэ шэраг дзеячоў. Ніжэй прыведзены абагульняючы сьпіс расстраляных у гэтую ноч у сутарэньнях унутранай турмы НКУС у Менску, так званай «амэрыканкі».
Сьпіс расстраляных
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]№ | Імя | Занятак | Партрэт | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
1 | Абухоў Барыс Аляксандравіч | загадчык катэдры анатоміі, Віцебскі вэтэрынарны інстытут | ||
2 | * Арабей Мікалай | загадчык аддзела школаў ЦК КП(б)Б | ||
3 | Аронаў Навум Мееравіч | |||
4 | * Аўгусьціновіч Анатоль | начальнік упраўленьня будаўнічых работ пры СНК БССР | ||
5 | Афанасьеў Ігнат Ільіч | выкладчык Менскага Белпэдтэхнікуму(be) | ||
6 | Бабкоў Сямён Дзьмітрыевіч | |||
7 | Барзуноў Георгі Фёдаравіч | дырэктар трэсту «Галоўхлеб» БССР | ||
8 | * Башкевіч Вадзім | начальнік Упраўленьня вышэйшай школы Наркамата асьветы БССР | ||
9 | Бейлін Саламон Хаімавіч | |||
10 | Белацаркоўскі Абрам Давыдавіч | |||
11 | * Бранштэйн Якаў | літаратурны крытык | ||
12 | Бурдыка Іван Сямёнавіч | адказны сакратар СНК БССР | ||
13 | * Вайноў Віктар Лявонцевіч | загадчык экспэдыцыі карамэльнага цэху фабрыкі «Камунарка»; беларускі журналіст, сябра КПЗБ |
||
14 | * Варончанка Аляксандар | Наркам асьветы БССР, кандыдат у сябры УКП(б) | ||
15 | Варшаўскі Станіслаў Юльянавіч | |||
16 | Васільеў-Вашчылін Рыгор Мікітавіч | |||
17 | Вольны Анатоль | заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі | ||
18 | Габаеў Моўша-Нохім Ізраілевіч | |||
19 | Габрусёў Апанас Сьцяпанавіч | |||
20 | * Галавач Платон | празаік, выключаны з ВКП(б) у 1937 | ||
21 | Гейштэрн Антон Міхайлавіч | |||
22 | * Гершон Ёсіф Хаімавіч | намесьнік Наркама асьветы БССР, сябра/кандыдат у сябры УКП(б) з 1919 | ||
23 | Гінзбург Якаў Яфімавіч | |||
24 | Госін Абрам Мендзелевіч | |||
25 | Гурскі Канстанцін Ёсіфавіч | старшы вэтэрынарны доктар, вэтэрынарнае ўпраўленьне Наркамзема БССР | паводле некаторых зьвестак, расстраляны 17.10.1937[8] | |
26 | Гурэвіч Нохман Гіршавіч | Наркам унутранага гандлю БССР, сябра ЦК КП(б)Б, сябра ЦВК БССР, сябра/кандыдат у сябры УКП (б) з 1920 | ||
27 | * Дзеніскевіч Мікалай Міхайлавіч | партыйны работнік, другі сакратар ЦК КП(б)Б, сябра/кандыдат у сябры УКП(б) | ||
28 | Дзьмітраў Мікалай Андрэевіч | |||
29 | Дзякаў Ананій Іванавіч | рэктар БДУ у 1934—1935 гг., наркам асьветы БССР, сябра ВКП(б) | ||
30 | Дракахруст Абрам Генрыхавіч | |||
31 | Дудар Алесь | паэт | ||
32 | * Дунец Хацкель | крытык і публіцыст | ||
33 | Елянсон Гірш Барухавіч | |||
34 | Ермакоў Мікалай Паўлавіч | |||
35 | Жывуцкі Іван Сьцяпанавіч | настаўнік | ||
36 | Замалін Навум Міхайлавіч | дацэнт Віцебскага вэтэрынарнага інстытуту | ||
37 | Зарэцкі Міхась | празаік, выключаны з ВКП(б) у 1929 | ||
38 | Зянковіч Аляксандар Сазонавіч | |||
39 | Іваноў Аляксандар Васілевіч | |||
40 | Іспраўнікаў Прохар Іванавіч | нам. загадчыка сельскагаспадарчага аддзела газ. «Віцебскі пралетарый» | ||
41 | * Кавалёў Захар | сакратар Варашылаўскага РК КП(б)Б | ||
42 | Каваль Васіль | празаік | ||
43 | * Кавальчук Захар | старшыня ЦК прафсаюзаў БССР, выключаны з КП(б)Б у 1937 | ||
44 | * Кандрашук Мікалай | начальнік упраўленьня шкляной прамысловасьці Наркамата лёгкай прамысловасьці БССР | ||
45 | Кантар Саламон Мендзелевіч | дырэктар Белпрамторга | ||
46 | Капітанакі Міхаіл Васілевіч | загадчык лябараторыі Віцебскай вэтэрынарнай станцыі | 10 гадоў папраўча-працоўных лягераў | |
47 | * Каранеўскі Язэп Пятровіч | дзяржаўны дзеяч, пэдагог, публіцыст, 2-і рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, сябра КП(б)Б | ||
48 | Карпенка Іван Іванавіч | загадчык лябараторыі Віцебскай вэтэрынарнай станцыі | ||
49 | Качанаў Герасім Антонавіч | |||
50 | Кляніцкі Віктар Сямёнавіч | |||
51 | Кляшторны Тодар Тодаравіч | паэт | ||
52 | Кудзелька Ёсіф Фадзеевіч | начальнік упраўленьня па ахове аўтарскіх правоў пры СП БССР | ||
53 | * Кульбак Майсей | празаік | ||
54 | Кучынскі Аляксей Сьцяпанавіч | дзяржаўны і грамадзкі дзеяч, пэдагог, рэдактар, выключаны з ВКП(б) у 1937 | ||
55 | * Лабадаеў Міхаіл | загадчык асобага сэктару (аддзела) ЦК КП(б)Б | ||
56 | * Лашкевіч Леанард | намесьнік наркама Наркамата саўгасаў БССР | ||
57 | Левін Аляксандар Самойлавіч | літаратурны крытык | ||
58 | Левін Саламон Вульфавіч | літаратурны крытык | ||
59 | Лейбін Піня Майсеевіч | |||
60 | Ліхтэнштэйн Сямён Давыдавіч | |||
61 | Лукашонак Мікіта Сяргеевіч | |||
62 | Лявонны Юрка | паэт | ||
63 | Ляйбовіч Хаім Элясавіч | |||
64 | Лямперт Саламон Рыгоравіч | студэнт 5-га курсу БДУ | ||
65 | * Ляўкоў Максім | Наркам юстыцыі БССР | ||
66 | Мазель Элізар Якаўлевіч | нам. дырэктара па навуковай рабоце Віцебскай навукова-дасьледчай вэтэрынарнай станцыі | ||
67 | * Майсееў Леў | сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б | ||
68 | Малаў Барыс Міхайлавіч | загадчык аддзела хлебнай групы наркамата ўнутранага гандлю | ||
69 | Маракоў Валеры Дзьмітрыевіч | паэт | ||
70 | Маргелаў Сьцяпан Прохаравіч | загадчык сэкцыі геаграфіі Інстытуту эканомікі АН БССР | ||
71 | Марголін Міхаіл Саламонавіч | |||
72 | * Мар’янаў Барыс | сакратар Дзяржынскага РК КП(б)Б, сябра ЦК КП(б)Б (з 1937 г.) | ||
73 | Масленьнікаў Павал Аляксандравіч | |||
74 | Мелік-Шахназараў Андрэй Паўлавіч | |||
75 | Мірлін Абрам Навумавіч | |||
76 | Місьнікоў Мікалай Данілавіч | |||
77 | * Міхайлаў Дзямьян | кансультант Упраўленьня справамі СНК БССР | ||
78 | Міхееў Мікалай Іванавіч | |||
79 | * Міцькоў Сяргей | дырэктар Гідролізнага досьледнага завода Наркамата мясцовай прамысловасьці БССР | ||
80 | Мурзо Сяргей Мікітавіч | паэт | ||
81 | Мухін Павал Максімавіч | загадчык лябараторыі Віцебскай навукова-дасьледчай вэтэрынарнай станцыі | ||
82 | Навахрэст Якаў Пятровіч | |||
83 | Нёманскі Янка | празаік, грамадзкі дзеяч | ||
84 | Несьцяровіч Іван Іванавіч | |||
85 | Падсявалаў Іван Іванавіч | |||
86 | Паплыка Іван Майсеевіч | |||
87 | Пасмарнік Іван Майсеевіч | |||
88 | * Петрушэня Васіль | кансультант СНК БССР па камунальных і транспартных справах | ||
89 | Півавараў Зяма | паэт | ||
90 | Пітомцаў Міхаіл Мікітавіч | |||
91 | Пратапопаў Апалон Уладзіміравіч | |||
92 | * Пратасеня Рыгор | вучоны-аграхімік | ||
93 | Пурыс Ізраіль Лейзеравіч | |||
94 | Пуцілоўскі Аляксандар Андрэевіч | |||
95 | Пуцінцаў Іван Андрэевіч | |||
96 | Пятрашын Кузьма Рыгоравіч | |||
97 | Разумоўскі Арон-Лейб Сіманавіч | |||
98 | Рыдзеўскі Міхаіл Антонавіч | загадчык вучэбнай часткі Менскага пэдагагічнага інстытуту | ||
99 | Самахвалаў Аляксандар Рыгоравіч | |||
100 | Сандамірскі Якаў Рыгоравіч | загадчык катэдры Віцебскага вэтэрынарнага інстытуту | ||
101 | Сапрыцкі Оскар Абрамавіч | намесьнік наркама земляробства БССР | ||
102 | Сарокаш Іван Усьцінавіч | |||
103 | Спектар Якаў Мееравіч | загадчык сакратарыяту СНК БССР | ||
104 | Старынскі Васіль Сямёнавіч | |||
105 | Сташэўскі Васіль Пятровіч | празаік | ||
106 | Стрэле Георгі Ўладзімеравіч | дырэктар конесаўгаса № 120 | ||
107 | Суроўцаў Микалай Якаўлевіч | |||
108 | Сялоў Дзьмітры Паўлавіч | начальнік плянава-фінансавага ўпраўленьня наркама асьветы БССР | ||
109 | Сярдзюк Панцялей Іванавіч | загадчык лябараторыі біяфабрыкі № 5 у Віцебску | ||
110 | Таненбаўм Мірон Барысавіч | |||
111 | Таўбін Юдаль Абрамавіч | паэт | ||
112 | Троцкі Іван Васілевіч | |||
113 | Трумпацкі Эля Хацкелевіч | |||
114 | * Турлай Андрэй | Наркам саўгасаў БССР | ||
115 | Усьпенскі Яўген Канстанцінавіч | фізык | ||
116 | Фалкін Рыгор Якаўлевіч | |||
117 | Фінкельштайн Аба Алтэравіч | |||
118 | Фломбаўм Яўсей Еўнавіч | |||
119 | * Фрыдман Ісак | начальнік аддзела землеўпарадкаваньня Наркамата земляробства БССР | ||
120 | Харлац Дзьмітры Сямёнавіч | |||
121 | * Харык Ізі | паэт, сябра ВКП(б) | ||
122 | Хатулёў Пётр Фёдаравіч | літаратурны крытык | ||
123 | Чарнушэвіч Аляксандар Анікеевіч | загадчык забесьпячэньнем, Белгеаразьведка; Наркам асьветы БССР у 1933—1936 гг., сябра УКП(б) | ||
124 | Чарняк Мікалай Платонавіч | |||
125 | Чарот Міхась | паэт, сябра ВКП(б) | ||
126 | Чачура Канстанцін Георгевіч | |||
127 | Шалай Макар Ксенафонтавіч | літаратурны крытык | ||
128 | Шапіра Юдаль Ісакавіч | |||
129 | Шастакоў Павал Пятровіч | журналіст | ||
130 | * Юдэльсон Арон | паэт | ||
131 | Юлькін Якаў Веньямінавіч | |||
132 | * Яркін Віктар | начальнік службы Днепра-Дзьвінскага параходзтва ў Гомелі |
- Зорачкай (*) пазначаныя прозьвішчы, дададзеныя ў першапачатковы сьпіс мясцовым НКУС.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 2017 году групай актывістаў, якія абаранілі ахоўную зону Курапатаў (Менскі раён) ад забудовы бізнэс-цэнтра, ва ўрочышчы распачалі 29 кастрычніка ладзіць «Ноч расстраляных паэтаў» з чытаньнем іхніх вершаў і выступамі. У 2017 годзе прадусар Сяргей Будкін выдаў музычны альбом «(Не)расстраляныя» на вершы расстраляных аўтараў. Іх прасьпявалі і паклалі на музыку такія беларускія выканаўцы, як Лявон Вольскі, Сьвятлана Бень і Павал Аракелян, а таксама гурты «Тонкі Ход», «Акутэ» (Магілёў) і «Нака»[5]. Агулам 12 сучасных беларускіх гуртоў і сьпевакоў стварылі кампазыцыі на вершы такіх паэтаў, як Алесь Дудар, Ізі Харык, Юлі Таўбін, Валеры Маракоў, Анатоль Вольны, Юрка Лявонны, Уладзіслаў Галубок, Зяма Півавараў, Тодар Кляшторны, Цішка Гартны, Майсей Кульбак і Міхась Зарэцкі[9].
У кіно
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Купала» (2020) — фільм пра Янку Купалу, у якім празь лёс паэта апавядаецца пра забарону беларускай мовы ўладамі Расейскай імпэрыі, зьнішчэньне беларускай інтэлігенцыі ў 1937, дэпартацыю беларусаў савецкімі ўладамі ды русіфікацыю краіны
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ларыса Цімошык. Каб памяталі: Чорная ноч // Зьвязда : газэта. — 28 кастрычніка 2010. — ISSN 1990-763x.
- ^ У Курапатах прайшла «Ноч расстраляных паэтаў» // Партал «Наша ніва», 29 кастрычніка 2018 г. Праверана 19 чэрвеня 2021 г.
- ^ Леанід Маракоў. Яны вынішчалі нашых продкаў // Ахвяры і карнікі. — Менск: Зьміцер Колас, 2007. — С. 380. — 440 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-6783-38-6
- ^ Ларыса Цімошык. Жылі з адкрытаю душою // Зьвязда. — 29 кастрычніка 2009. — № 205 (26563). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б Сяргей Беражны. Ноч расстраляных паэтаў. Хто і за што забіў 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі // Партал «Анлайнэр», 29 кастрычніка 2019 г. Праверана 19 чэрвеня 2021 г.
- ^ Алесь Лукашук. Мова гарыць (Загад № 33) // Спадчына : часопіс. — 1996. — № 3. — С. 76—91. — ISSN 0236-1019.
- ^ Ларыса Цімошык. Рукапісы не гараць. Гараць па іх сэрцы // Зьвязда. — 1 лістапада 2011. — № 208 (27072). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Жертвы политического террора в СССР
- ^ Надзея Кудрэйка. Нельга забі(ы)ць // Газэта «Зьвязда», 2 лістапада 2018 г. Праверана 19 чэрвеня 2021 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Маракоў Л. Ахвяры і карнікі. Мн.: Зміцер Колас, 2007 г. ISBN 978-985-6783-38-6
- Грахоўскі С. «Так погибали поэты» / Выбраныя творы. Мн.: Кнігазбор, 2007 г. ISBN 985-6824-59-1
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Літаратурныя чытаньні «Ноч расстраляных паэтаў»
- «Ноч расстраляных паэтаў» // Газэта «Новы час», 31 кастрычніка 2020 г. Праверана 19 чэрвеня 2021 г.
- «Ноч расстраляных паэтаў» // Тэлеканал «Белсат», 29 кастрычніка 2019 г. Праверана 19 чэрвеня 2021 г.
- Біяграфіі рэпрэсаваных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў турме КДБ Беларусі ў дасьледаваньні Леаніда Маракова
- Кастусь Лашкевіч, Крывавая ноч беларускай гісторыі // TUT.BY, 29.10.2010 г.
- Жертвы политического террора в СССР