Янка Нёманскі
Янка Нёманскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 12 красавіка 1890 |
Памёр | 30 кастрычніка 1937 (47 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | публіцыст, пісьменьнік, эканаміст |
Мова | беларуская мова |
Я́нка Нёманскі (сапраўднае імя Іва́н Андрэ́евіч Пятро́віч; 12 красавіка [ст. ст. 31 сакавіка] 1890 — 30 кастрычніка 1937) — празаік, публіцыст, эканаміст, грамадзкі дзяяч.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў мястэчку Шчорсы Наваградзкага павету Менскай губэрні. У 1909 годзе скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю; у 1915—1916, 1918 гадах вучыўся на гісторыка-філялягічным факультэце Петраградзкага ўнівэрсытэту. У 1916 годзе мабілізаваны ў армію, накіраваны ў школу прапаршчыкаў. У 1918 годзе — загадчык выдавецкага аддзелу Беларускага нацыянальнага камісарыяту. У 1918—1919 гадах разам зь Цішкам Гартным выдаваў газэту «Дзяньніца». Там з 1918 году пачаў друкаваць публіцыстычныя творы. У 1919—1921 гадах — у Чырвонай арміі. З 1922 году ў Менску; працаваў у плянава-эканамічных органах. Намесьнік старшыні Дзяржпляну БССР. Чалец Інбелкульту. Акадэмік Беларускай Акадэміі Навук з 1928 году. У 1929—1931 гадах — неадменны сакратар Беларускай Акадэміі Навук. З 1931 году — загадчык аддзелу эканомікі НДІ прамысловасьці. У 1933—1936 гадах узначальваў катэдру фінансавых дысцыплін у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі.
Зь першым апавяданьнем «Над Кроманьню» выступіў у 1922 годзе (часопіс «Полымя»). У 1927—1932 гадах сябра праўленьня літаратурнага аб’яднаньня «Полымя». На працягу 1928—1930 гадоў пісаў раман «Драпежнікі», які застаўся няскончаным (рукапіс другой часткі быў спалены энкавэдыстамі пасьля арышту). Арыштаваны 26 красавіка 1937 году. Вайсковай калегіяй Вярхоўнага суду СССР 29 кастрычніка 1937 году прысуджаны да расстрэлу. Расстраляны ва ўнутранай турме НКУС у Менску ў тую ж «Чорную ноч», якая таксама атрымала назву «Ноч расстраляных паэтаў».
Рэабілітаваны 16 сакавіка 1957 году.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- На зломе: Апавяданьні. Менск, 1925.
- Творы. Менск, 1984.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Мартыралёг Беларусі.
- Строева Т. Адзін з пачынальнікаў // ЛіМ. 1980, 4 красавіка.
- Хомчанка В. Абавязак памяці // ЛіМ. 1985, 15 лістапада.
- Савік Л. Янка Нёманскі // Гісторыя Беларускай літаратуры XX ст. — Менск, 1999. Т. 2.
- Платонаў Р. Лёсы. — Менск, 1998.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік у 6-ці тамах / АН Беларусі, Інстытут літаратуры ім. Я. Купалы; рэд. А. І. Мальдзіса.Т. 4: Лазарук — Перкін. — Мн.: БелЭн, 1994. — 528 с. — ISBN 5-85700-060-2. — ISBN 5-85700-153-6.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Арыгінальны артыкул(недаступная спасылка)
- Біяграфія на Slounik.org
- Апавяданьне «Над Кроманьню» на «Беларускай Палічцы»
- Нарадзіліся 12 красавіка
- Нарадзіліся ў 1890 годзе
- Нарадзіліся ў Наваградзкім павеце Расейскай імпэрыі
- Памерлі 30 кастрычніка
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Менску
- Беларускія гісторыкі
- Беларускія эканамісты
- Беларускія літаратары
- Акадэмікі Акадэміі навук БССР
- Беларускія літаратары, расстраляныя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году
- Расстраляныя беларускія навукоўцы