Сяргей Мурзо
| Сяргей Мурзо | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1912 Масква |
| Памёр | 29 кастрычніка 1937 Менск, БССР |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт, настаўнік |
| Кірунак | паэт-ударнік |
Сяргей Мікітавіч Мурзо (1912, Масква — 29 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — беларускі паэт, настаўнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паходзіў зь сям’і рабочага. Да 1930 году працаваў токарам на Віцебскім станкабудаўнічым заводзе «Камінтэрн». У 1934 годзе скончыў МПІ. Друкаваўся з 1929 году.
Належаў да так званых паэтаў-ударнікаў, асноўнай тэмай якіх было ўслаўленьне працы рабочага. Быў сябрам Віцебскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменьнікаў. Да арышту працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Краснапольлі Магілёўскай вобласьці. Арыштаваны 3 лістапада 1936 году ў Менску або пасьля арышту дастаўлены ў Менск, бо разам з шэрагам літаратараў абвінавачваўся ў адным злачынстве. Асуджаны 28 кастрычніка 1937 году тройкай НКУС як «член антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнска-дывэрсійнай арганізацыі» да найвышэйшай меры пакараньня. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 году. Рэабілітаваны 10 лістапада 1956 году ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду СССР. Асабовая справа Мурзо № 3929 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобласьці.