Перайсьці да зьместу

Якаў Бранштэйн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Якаў Бранштэйн
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 лістапада 1897(1897-11-10) або 10 лістапада 1899(1899-11-10)
Памёр 29 кастрычніка 1937(1937-10-29)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, пісьменьнік, літаратурны крытык
Мова расейская мова і ідыш

Якаў Анатолевіч Бранштэйн (крыптанім: Я. Бр.; 10 лістапада 1897, Бельск, Гарадзенская губэрня, цяпер Падляскае ваяводзтва29 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — беларускі і жыдоўскі савецкі крытык і літаратуразнавец[1][2]. Член-карэспандэнт АН БССР (1936)[2].

У 1914—1918 жыў у Варшаве. Удзельнік Грамадзянскай вайны[2]. У 1919 пераехаў у Савецкую Расію (горад Арол). Добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію[1].

Пасьля дэмабілізацыі з 1921 году працаваў у рэдакцыі газэты «Орловская правда». У 1925 годзе скончыў літаратурны факультэт 1-га Маскоўскага ўнівэрсытэту; у 1926—1930 гадах вучыўся ў Камуністычнай акадэміі ў Маскве.

У 1930—1937 навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры і мастацтва АН БССР; з 1932 адначасова ў МВПІ. У 1932—1937 быў адказным сакратаром СП БССР. Уваходзіў у рэдкалегію менскага часопісу «Штэрн»[3]. Сябра СП СССР з 1934 году[1]. Член-карэспандэнт АН БССР з 1936 году.

Арыштаваны 6 чэрвеня 1937 году. Асуджаны ў кастрычніку 1937 да расстрэлу. Рэабілітаваны 27 ліпеня 1956 году[1].

Творчая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкавацца пачаў у 1918 годзе[1][4]. Як крытык выступаў з 1925 году. Прытрымліваўся вульгарна-сацыялягічных пазыцыяў[1]. Аўтар артыкулаў па тэарэтычных праблемах літаратуразнаўства, пра творчасьць А. Пушкіна, Д. Фурманава, Я. Купалы, Я. Коласа, А. Александровіча, М. Лынькова, Я. Маўра[2], а таксама І. Харыка, З. Аксэльрода, Д. Бэргэльсона і іншых[3]. Пісаў на ідышы, беларускай і расейскай мовах[4].

Аўтар больш за 30 навуковых і літаратурных прац, у тым ліку 4 манаграфій[4].

  • Атака: [Зборнік артыкулаў]. Мн., 1930 (ідыш).
  • Аб стане яўрэйскай літаратуры ў пэрыяд рэканструкцыі. Мн., 1932 (ідыш).
  • Проблемы ленинского этапа в литературоведении. Минск, 1932.
  • Итоги 15-летней борьбы за марксизм-ленинизм в литературоведении. Минск, 1932.
  • На закреплённых позициях. Минск, 1934.
  • Літаратурная вучоба: У дапамогу выкладчыкам літаратуры і кіраўнікам літгурткоў. Вып. 1. Мн., 1935.
  • Я. Бранштэйн. Андрэй Аляксандровіч. // Звязда : газэта. — 1935, 28 сьнежня. — № 295 (5371). — С. 3.
  1. ^ а б в г д е Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль.. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
  2. ^ а б в г Бронштейн Яков Анатольевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 83. — 737 с.
  3. ^ а б http://belisrael.info/?p=13231
  4. ^ а б в Член-карэспандэнт БРАНШТЭЙН Якаў Анатольевіч
  • Бародзіч Д. Спадчына Я. Бранштэйна // ЛіМ. 1958, 23 ліп.
  • Лынькоў М. Ён быў сярод нас… // ЛіМ. 1962, 25 сьнеж.
  • Беларускія пісьменьнікі, т. 1.
  • Возвращенные имена. Мн.: Наука и техника, 1992.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]