Юрка Лявонны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юрка Лявонны
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Юрка Лявонны
Нарадзіўся 29 ліпеня 1908
Чавусы
Памёр 29 кастрычніка 1937
Менск, Турма НКВД
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, празаік, перакладчык
Гады творчасьці 1925—1937
Мова беларуская мова[1] і расейская мова[1]
Творы на сайце Knihi.com
Юрка Лявонны

Юрка Лявонны (сапр. — Леанід Юркевіч; 29 ліпеня 1908, Чавусы29 кастрычніка 1937, Менск, Турма НКВД) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў горадзе Чавусы Магілеўскай вобласьці ў сям’і служачага.

Скончыў Магілеўскі пэдагагічны тэхнікум, у 1934 годзе — крытыка-творчае аддзяленьне літаратурнага факультэта Вышэйшага пэдагагічнага інстытута ў Менску. Працаваў у рэдакцыях газэт «Магілёўскі селянін», «Зьвязда», часопіса «Работніца і калгасьніца Беларусі», на Беларускім радыё.

Друкавацца пачаў у 1925 годзе. Выйшлі зборнікі вершаў «Камсамольскія вершы» і «Штурм» (1930), «Жалезныя віхуры» і «Разьбег» (1931), «Стала і мужна» (1932), «Выбранае» (1960). Многія вершы пакладзеныя на музыку.

Выступаў як празаік. У 1931 годзе выдаў зборнік нарысаў «Крок пяцігодкі». Разам з С. Грахоўскім пераклаў на беларускую мову раман Жуля Вэрна «80 000 кілямэтраў пад вадой» (1937).

Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1934 году.

Арыштаваны 30 кастрычніка 1936 у Менску па адрасе: вул. Фур­манская, д. 9, кв. 2. З падсьледных, якія праходзілі зь ім разам, толькі Лявонны пасьля бясконцых катаваньняў не пацьвердзіў, што Цішка Гартны «контрарэвалюцыянэр», «нацдэм» і г. д. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28 лістапада 1937 як «член шпіёнска-дывэрсійнай арганізацыі» да вышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Расстраляны 29 лістапада 1937.

Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25 красавіка 1957. Асабовая справа Ю. № 10242-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]