Onliner.by

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Анлайнэр»)
«Анлайнэр»
Тып інтэрнэт-партал
Даступныя мовы расейская і беларуская
Уладальнік ТАА «Анлайнэр»
Аўтар Аляксандар Стэльмах
Пачатак працы 14 лютага 2001 (23 гады таму)
Камэрцыйны? так
Рэгістрацыя неабавязковая
Рэйтынг Alexa 5 (у Беларусі)
onliner.by

«Анла́йнэр» — пераважна расейскамоўнае інтэрнэт-выданьне Беларусі пра лічбавыя тэхналёгіі, заснаване ў лютым 2001 году.

На 2021 год кіраўніком быў Дзяніс Кажура, а галоўным рэдактарам — Мікалай Казловіч. Рэдакцыя месьцілася ў Маскоўскім раёне Менску па праспэкце Дзяржынскага, д. 5[1]. Фотарэдакцыю ўзначальваў Уладзь Барысевіч. Таксама працавала 6 аддзелаў: 1) «Аўта» пра становішча на дарогах, ровары, каршэрынг і дарожныя здарэньні — рэдактар Андрэй Гамыляеў, 2) «Відэа» — кіраўнік Аляксей Носаў, 3) «Гаманец» пра банкі, грошы і ўклады, 4) «Людзі» пра грамадзкія справы і здарэньні — рэдактар Аляксандар Уладыка, 5) «Нерухомасьць» пра гарадзкія навіны, надзвычайныя здарэньні і сутыкненьні — рэдактар Зьміцер Мелехавец, 6) «Тэхналёгіі» пра сотавую сувязь, Сеціва і электроніку — рэдактар Канстанцін Сідаровіч[2]. Выданьне ўлучала каталёг спажывецкіх тавараў Беларусі, навіновы партал, аўтабарахолку, партал абвестак арэнды і продажу нерухомасьці, партал выкананьня і заказу паслугаў, барахолку спажывецкіх тавараў, форум і партал карткі «Клевер» ад «Менскага транзытнага банку».

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2013 год «Анлайнэр» зьмяшчаў стужку навінаў у рубрыках «Людзі», «Аўта», «Тэхналёгіі», «Нерухомасьць», каталёг мадэляў лічбавых прыладаў, электроннай тэхнікі з коштамі ды апісаньнем, а таксама барахолку, форумы, «чорны сьпіс» скрадзенных тэлефонаў і інш. Паводле стану на ліпень 2013 году займае 8-ую пазыцыю ў беларускім ТОПе сайтаў паводле папулярнасьці[3].

У траўні 2013 году Onliner.by абвясьціў пра запуск адмысловага рэгіянальнага аддзелу для Гомельскае вобласьці са сваёй рэдакцыяй, каталёгам і барахолкай.[4]. Адзіная расцэнка сотавай сувязі «МТС» безь перадаплаты ўлучае неабмежаваны паводле трафіку доступ да бачыны й носіць адпаведны назоў.

Падчас асьвятлення пратэстаў у Беларусі 17 кастрычніка 2020 году была затрымана журналістка Дар’я Спявак. 19 кастрычніка 2020 году суд Кастрычніцкага раёну Менску (судзьдзя — Алена Жывіца) прысудзіў ёй 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі[5]. 12 ліпеня 2021 году партал паведаміў пра адключэньне камэнтаў на сайце дзеля большай бясьпекі для супрацоўнікаў рэдакцыі й чытачоў[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пра сайт (рас.) // «Анлайнэр», 2021 г. Праверана 15 ліпеня 2021 г.
  2. ^ Як хутка зьвязацца з рэдакцыяй (рас.) // «Анлайнэр», 2021 г. Праверана 15 ліпеня 2021 г.
  3. ^ GemiusAudience: ТОП 20 сайтов в Беларуси за июль 2013 года
  4. ^ Onliner объявил о запуске гомельского отделения(недаступная спасылка)
  5. ^ Фотакор Яна Трусіла атрымала 13 сутак за сваю прафесійную дзейнасць (бел.). Новы час (2020-11-02). Праверана 2021-01-25 г.
  6. ^ Onliner.by адключыў каментары на сайце, бо баіцца за чытачоў і за сябе. Белсат (2021-07-12). Праверана 2021-07-13 г.