Весялова (Пухавіцкі раён)
| Весялова, трансьліт. Viesialova | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Пухавіцкі |
| Сельсавет | Блускі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°20′51″ пн. ш. 28°20′05″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 16 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1713 |
| СААТА | 6244876016 |
| Нумарны знак | 5 |
| Весялова на мапе Беларусі ± Весялова | |
Весяло́ва[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блускага сельсавету.
За 25 км на паўднёвы ўсход ад гораду Мар'іна Горка. За 2,5 км на поўнач знаходзіцца возера Грымячае.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На пачатку XX ст. урочышча Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- пачатак XX ст. — 5 двароў, 31 жыхар.
- 1926 год — 18 двароў, 101 жыхар
- 2002 год — 19 двароў, 24 жыхары
- 2009 год — 16 чалавек[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Пастанова Менскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб змяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласьці» Архівавана 11 лістапада 2013. (рас.)
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі