Залог Пяцілеткі
Выгляд
| Залог Пяцілеткі | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Пухавіцкі |
| Сельсавет | Блускі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°17′34″ пн. ш. 28°15′09″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 286 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1713 |
| Паштовы індэкс | 222814 |
| Нумарны знак | 5 |
| Залог Пяцілеткі на мапе Беларусі ± Залог Пяцілеткі | |
Зало́г Пяціле́ткі[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блускага сельсавету.
Знаходзіцца за 34 км на поўдзень ад раённага цэнтру, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Менск-Асіповічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На пачатку 1930-ых гг. створаны саўгас «Залог Пяцігодкі», працавала кузьня і малочны завод.
У часе Другой сусьветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У вайну была часткова спаленая.
Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавету (у 2003—2013 гадах яго цэнтар)[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1971 год — 191 двор, 406 жыхароў
- 2002 год — 180 двароў, 384 жыхары
- 2009 год — 286 чалавек[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі