Паддзягцярня
| Паддзягцярня, трансьліт. Paddziahciarnia | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Пухавіцкі |
| Сельсавет | Блускі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°27′08″ пн. ш. 28°15′04″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 50 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1713 |
| Нумарны знак | 5 |
| Паддзягцярня на мапе Беларусі ± Паддзягцярня | |
Паддзягця́рня[1] (таксама Чырво́ны Май, м.. Май, м.. Ма́йскі, м.[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блускага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У пачатку 20 ст. пасяленьне было вядома, як урочышча Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1921 годзе створана працоўная школа 1-ай ступені, у якой працаваў 1 настаўнік, займалася каля 60 хлопчыкаў і дзяўчынак. У1922 г. для школы быў пабудаваны драўляны будынак. На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас «Чырвоны Май», працавала кузьня.
З чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пачатак ХХ ст. — 34 двары, 213 жыхароў
- 2002 год — 48 двароў, 103 жыхары
- 2009 год — 50 чалавек[2]
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Алена Мазанік — савецкая выведніца, непасрэдная выканаўца зьнішчэньня гэнеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ. Герой Савецкага Саюзу (1943)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі