Каляюгі
Выгляд
| Каляюгі, трансьліт. Kaliajuhi | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Пухавіцкі |
| Сельсавет | Блускі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°23′14″ пн. ш. 28°19′29″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 4 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1713 |
| Нумарны знак | 5 |
| Каляюгі на мапе Беларусі ± Каляюгі | |
Каляю́гі[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блускага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У пачатку 20 ст. урочышча ў Пухавіцкай воласьці Ігуменскага паветк Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1897 год — 2 двары, 9 жыхароў
- 1926 год — 11 двароў, 44 жыхары
- 2002 год — 3 двары, 4 жыхары
- 2009 год — 4 чалавекі[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Пастанова Менскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб змяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласьці» Архівавана 11 лістапада 2013. (рас.)
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі