Берлеж
Берлеж | |
трансьліт. Bierliež | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Блускі |
Насельніцтва: | 55 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°24′52″ пн. ш. 28°18′55″ у. д. / 53.41444° пн. ш. 28.31528° у. д.Каардынаты: 53°24′52″ пн. ш. 28°18′55″ у. д. / 53.41444° пн. ш. 28.31528° у. д. |
± Берлеж |
Бе́рлеж[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блускага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пачатку ХХ ст. у Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасьля рэвалюцыі 1917 году была адкрыта працоўная школа 1-ай ступені, у якой вучылася ў 1922 годзе 38 дзяцей. У 1930-х створаны калгас «3-і рашаючы», працавала кузьня.
З чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.
У 1972 годзе далучана в. Прыбач.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1897 год — 60 двароў, 396 жыхароў
- 1917 год — 90 двароў, 458 жыхароў
- 2002 год — 40 двароў, 79 жыхароў
- 2009 год — 55 чалавек[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі