Сярэдняя школа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вучні м'янманскай сярэдняй школы
Аўстралійскія дзеці трапляюць з малодшай школы адразу ў старэйшую
Японская сярэдняя школа Мусасіна ў Токіё
Вучні в'етнамскай сярэдняй школы
Сярэдняя школа ў індыйскім штаце Керала

Сярэдняя агульнаадукацыйная школа — у Беларусі і шэрагу іншых краін установа адукацыі, якая дае агульную (без навучаньня прафэсіі) сярэднюю (10 — 12 клясаў) адукацыю. Звычайна ўключае ў сябе 3 ступені навучаньня:

  • пачатковую (у Беларусі 1 — 4 клясы),
  • базавую (5 — 9 кл.)
  • старэйшую (10 — 11 кл.).

Можа быць пачатковай (навучаньне толькі ў клясах пачатковае ступені), няпоўнай (навучаньне да базавай ступені) і поўнай. Па заканчэньні 9 клясаў выдаецца пасьведчаньне аб базавай адукацыі, па заканчэньні 11 кл. — атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі.

У многіх краінах сярэдняй школай называюць базавую ступень (паміж пачатковымі і старэйшымі клясамі). Старэйшая ступень ў такіх краінах можа называцца вышэйшай школай (у той час як у Беларусі і шэрагу іншых краін пад вышэйшай школай разумеюць вышэйшыя навучальныя ўстановы). У такім разе сярэдняя школа можа знаходзіцца ў тым жа будынку, што і пачатковая і/ці старэйшая, а можа быць ад іх адлучана, як у Японіі. У некаторых краінах адукацыя, атрыманая ў сярэдняй школе, лічыцца пачатковай. Звычайна наведваньне школы абавязковае да базавай альбо старэйшай ступені, але ня ўсюды: да прыкладу, у Гаіты абавязкова толькі пачатковае навучаньне[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ WISE Haiti workshop (2011) Education in Haiti an overview of trends , issues and plans Праверана 2013-08-27 г. Архіўная копія ад 2013-09-15 г.