Ясінаватая
Выгляд
| Ясінаватая лац. Jasinavataja | |||||
| укр. Ясинувата | |||||
| |||||
| Дата заснаваньня: | 1872 | ||||
| Места з: | 1938 | ||||
| Краіна: | Украіна | ||||
| Вобласьць: | Данецкая | ||||
| Мэр: | Аляксандар Русачэнка | ||||
| Плошча: | 19 км² | ||||
| Вышыня: | 257 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2014) | |||||
| колькасьць: | ▲ 35 701 чал. | ||||
| шчыльнасьць: | 1879 чал./км² | ||||
| Часавы пас: | UTC+2 | ||||
| летні час: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +380 6236 | ||||
| Паштовыя індэксы: | 86000—86015 | ||||
| КОАТУУ: | 1415500000 | ||||
| Нумарны знак: | AH, КН / 05 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 48°7′0″ пн. ш. 37°50′0″ у. д. / 48.11667° пн. ш. 37.83333° у. д.Каардынаты: 48°7′0″ пн. ш. 37°50′0″ у. д. / 48.11667° пн. ш. 37.83333° у. д. | ||||
Ясінаватая на мапе Ўкраіны Ясінаватая | |||||
| http://yasinovataya.org.ua/ | |||||
Ясінаватая[1] (па-ўкраінску: Ясинувата) — места абласнога падпарадкаваньня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны, адміністрацыйны цэнтар Ясінавацкага раёну (не ўваходзіць у склад). Знаходзіцца за 21 км ад Данецку. Насельніцтва — 35 701 чалавек (2014).
Буйны чыгуначны вузел, прадпрыемствы па абслугоўваньні чыгуначнага транспарту.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ясінаватая заснаваная ў 1872 року як прыстанцыйнае паселішча. На пачатку XX стагодзьдзя яно ператварылася ў значны чыгуначны вузел. У 1938 пасёлак Ясінаватая стаў местам раённага падпарадкаваньня. Пад час Другой сусьветнай вайны акупаваная нямецкімі войскамі, 7 верасьня 1943 места вызваленае савецкімі войскамі. У 1946 распачалося будаўніцтва машынабудаўнічага заводу, які выпусьціў першую прадукцыю ў наступным року.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікола Грыцэнка (1912—1979) — актор тэатру і кіно, народны артыст СССР
- Валеры Коўтун (1944—2005) — артыст балету, балетмайстар, народны артыст СССР
- Мікола Скрыпнік (1872—1933) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0 С. 37
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына
- Партал
- Ясинувата — Інформаційно-пізнавальний портал | Донецька область у складі УРСР (На основі матеріалів енциклопедичного видання про історію міст та сіл України, том — Історія міст і сіл Української РСР. Донецька область. — К.: Головна редакція УРЕ АН УРСР, 1970. — 992 с.)