Антон Луцкевіч: розьніца паміж вэрсіямі
дНяма апісаньня зьменаў |
|||
Радок 28: | Радок 28: | ||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
[[Файл:Anton Luckievič, Jurjeŭ.png|значак|Антон Луцкевіч у часе вучобы ў [[Тартускі ўнівэрсытэт|Юр’еўскім унівэрсытэце]]. 1910-я гады]] |
[[Файл:Anton Luckievič, Jurjeŭ.png|значак|зьлева|Антон Луцкевіч у часе вучобы ў [[Тартускі ўнівэрсытэт|Юр’еўскім унівэрсытэце]]. 1910-я гады]] |
||
Паходзіў з шляхецкага роду [[Навіна (герб)|гербу «Навіна»]]. Брат [[Іван Луцкевіч|Івана Луцкевіча]]. |
Паходзіў з шляхецкага роду [[Навіна (герб)|гербу «Навіна»]]. Брат [[Іван Луцкевіч|Івана Луцкевіча]]. |
||
Вэрсія ад 21:36, 29 кастрычніка 2017
Антон Луцкевіч | |
Прэм’ер-міністар БНР | |
---|---|
1918 — 1919 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
17 (29) студзеня 1884 Шаўлі, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр: |
23 сакавіка 1942 або 30 лістапада 1943[1] перасыльны пункт Аткарск, Саратаўская вобласьць, РСФСР, СССР |
Партыя: | |
Сужэнец: | Зоф’я Абрамовіч[d] |
Дзеці: | Лявон Луцкевіч і Юры Луцкевіч[d] |
Бацька: | Ян Баляслаў Луцкевіч |
Маці: | Зоф’я Лычкоўская[d] |
Адукацыя: | |
Навіна[d] | |
Герб Навіна | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 17 (29) студзеня 1884 |
Памёр | 23 сакавіка 1942 (58 гадоў) |
Пахаваны | |
Род | Луцкевічы |
Бацькі | Ян Баляслаў Зоф’я Эмерыкава з Лычкоўскіх |
Жонка | Зоф’я з Абрамовічаў |
Дзеці | два сыны |
Рэлігія | рыма-каталік |
Дзейнасьць | палітык, журналіст, мовазнаўца, публіцыст, літаратурны крытык, гісторык, выдавец |
Антон Луцкевіч (29 студзеня [ст. ст. 17 студзеня] 1884, Шаўлі, Ковенская губэрня — 23 сакавіка 1942 або 30 лістапада 1943[1], перасыльны пункт Аткарску, Саратаўская вобласьць) — адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху ў ХХ ст., гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст. Брат Івана Луцкевіча.
Біяграфія
Паходзіў з шляхецкага роду гербу «Навіна». Брат Івана Луцкевіча.
У 1902 скончыў Менскую гімназію. Вучыўся на фізыка-матэматычным факультэце Пецярбурскага ўнівэрсытэту, юрыдычным факультэце Дэрпцкага ўнівэрсытэту. Адзін з заснавальнікаў у 1903 БРГ. Арыштаваны ў Менску ў 1904 за распаўсюджваньне партыйнай літаратуры; выпушчаны з пазбаўленьнем права пакідаць горад. У лютым 1906 перайшоў на нелегальнае становішча, пераехаў у Вільню. Уваходзіў у склад рэдакцый газэтаў «Наша доля» й «Наша ніва». Першы артыкул апублікаваў у 1906 у № 1 газэты «Наша доля». Супрацоўнічаў з выдавецтвам «Нашай нівы», з 1913 зь Беларускім выдавецкім таварыствам. З 1911 саўладальнік Віленскай бібліятэкі-чытальні «Веды» Б. Даніловіча, з 1914 яе ўладальнік.
Пасьля акупацыі Вільні ў 1915 нямецкімі войскамі ўзначаліў Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Адзін з выдаўцоў газэты «Гоман». У 1915 з братам, паэтэсай Цёткай (А. Пашкевіч) і іншымі заснаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную работніцкую групу (БСДРГ), узначаліў Беларускі народны камітэт (БНК). Адзін з ініцыятараў Канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1916 БНК ухваліў яго канцэпцыю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора.
Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 выказваўся за ўключэньне ў склад будучай беларуска-літоўскай дзяржавы ўсіх беларускіх зямель, за наданьне дзяржаўнага статусу ўсім мясцовым мовам, школьнае навучаньне на роднай мове. На Беларускай канфэрэнцыі 1918 абраны старшынём Віленскай беларускай рады (ВБР).[3] 18.3.1918 кааптаваны ад ВБР у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Пасьля расколу БСГ адзін са стваральнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП). У верасьні 1918 прызначаны Радай БНР Старшынём Народнага сакратарыяту й народным сакратаром замежных справаў (з кастрычніка 1918 Старшыня Рады Народных Міністраў і міністар замежных справаў БНР). У верасьні — пач. кастрычніка 1918 узначальваў беларускую надзвычайную дэлегацыю, якая наведала Ўкраіну, сустракалася з гетманам П. Скарападзкім. 3 сьнежня 1918 Рада і ўрад БНР на чале з А. Луцкевічам пераехалі ў Вільню, 27 сьнежня — у Гародню. 14.12.1918, 2.1 і 3.1.1919 Луцкевіч накіраваў ноты пратэсту польскаму ўраду супраць далучэньня да Польшчы Беластоцкага, Бельскага й Аўгустоўскага паветаў. У канцы сакавіка 1919 перад пагрозай польскай акупацыі Гарадзеншчыны й Віленшчыны ён і некаторыя чальцы ўраду БНР выехалі ў Бэрлін. Дамагаўся таго, каб прадстаўнікі БНР прынялі ўдзел у Парыскай мірнай канфэрэнцыі. У Бэрліне склаў мэмарандум, які быў уручаны старшыні канфэрэнцыі. Па запрашэньні міністра-прэзыдэнта Польшчы І. Падарэўскага выехаў з Парыжу ў Варшаву, дзе ў пачатку верасьня 1919 быў інтэрнаваны. 1.12.1919 вярнуўся ў Менск. Пасьля расколу Рады БНР 13.12.1919 Старшыня Рады Міністраў Найвышэйшай Рады БНР.
Не знайшоўшы паразуменьня з Польшчай, 28 лютага 1920 падаў у адстаўку і выехаў у Вільню. Там аднавіў выданьне газэты «Наша ніва» (выйшла 9 нумароў), да канца 1920 склаў і выдаў зборнікі «Наша ніва» і «Памяці Івана Луцкевіча». У ліпені — жніўні 1920 зьняволены бальшавікамі. З 1921 старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні. Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі. У ліпені 1921 заснаваў Беларускую школьную раду, якая пазьней зьлілася з Таварыствам беларускай школы (ТБШ). Яго намаганьнямі пры Беларускім навуковым таварыстве (БНТ) арганізаваны Беларускі музэй імя І. Луцкевіча. У 1922 узначаліў у Вільні Беларускі цэнтральны выбарчы камітэт, распрацаваў тактыку й структуру Беларускага пасольскага клубу.[3] Пасьля ўтварэньня ў 1925 Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ) працаваў у яе рэдакцыйным камітэце, куды быў запрошаны С. Рак-Міхайлоўскім. Арыштаваны польскімі ўладамі ў кастрычніку 1927, абвінавачаны ў супрацоўніцтве зь нямецкай і савецкай разьведкай; апраўданы судом у пачатку 1928. У 1928 арыштоўваўся яшчэ раз і зноў апраўданы. У сярэдзіне 1929 А. Луцкевіч выключаны з ТБШ, дзе камуністы мелі моцныя пазыцыі. Адзін са стваральнікаў Цэнтральнага саюзу культурных і гаспадарчых арганізацыяў (Цэнтрасаюзу), які адмаўляў рэвалюцыйныя мэтады змаганьня з санацыйным рэжымам Ю. Пілсудзкага й выступаў за парлямэнцкія мэтады барацьбы. Незадавальненьне КПЗБ выклікала крытыка А. Луцкевічам нацыянальнай і аграрнай палітыкі, якую савецкае кіраўніцтва пачало ў 1929, асабліва артыкул «Цень Азефа» (1930), дзе ён даў рэзка адмоўную характарыстыку Сталіну й яго акружэньню. Антон Луцкевіч праяўляў вялікую актыўнасьць у галіне культурна-публіцыстычнай, між іншым быў старшынём Беларускага навуковага таварыства. У 1930 польскія ўлады забаранілі дзейнасьць Беларускага выдавецкага таварыства, якім кіраваў Антон Луцкевіч. У 1931 звольнены з работы ў Віленскай беларускай гімназіі. Антон Луцкевіч стаў аб’ектам палітычных спэкуляцый і нападаў. У гэты час выявіліся супярэчнасьці паміж лідэрамі Цэнтрасаюзу. Яго старшыня Ф. Акінчыц крытыкаваў А. Луцкевіча за марксісцкі сьветапогляд. 3 абвінавачваньнямі ў палітычных праліках выступілі ў друку і хрысьціянскія дэмакраты. У 1933—1939 беларускія газэты яго не друкавалі. Антон Луцкевіч выступаў пераважна ў газэце «Przeglad Wileński» («Віленскі агляд»), часопісе «Калосьсе», «Гадавіку» Беларускага навуковага таварыства. Адышоў ад палітычнай дзейнасьці, працаваў у БНТ і Беларускім музэі, выступаў зь лекцыямі й рэфэратамі.
Пасьля ўступленьня ў Заходнюю Беларусь Чырвонай Арміі яго запрасілі на сход беларускай інтэлігенцыі. У верасьні 1939 году арыштаваны бальшавікамі ў Вільні й перавезены ў Менск. Асобай нарадай НКВД СССР прыгавораны да 8 гадоў канцлягераў. Памёр у саратаўскай вязьніцы НКВД. Быў пахаваны ў спэцсэктары камунальных могілак Аткарску.
Рэабілітаваны ў 1989 годзе.
Навуковая дзейнасьць і публіцыстыка
Першы артыкул «Што будзе?» надрукаваў у газэце «Наша доля» (1906, № 1). Паступова стаў вядучым беларускім публіцыстам. У артыкулах і нататках пачатку ХХ ст. крытыкаваў аграрную й нацыянальную палітыку царызму, выказваўся за сацыяльнае й нацыянальнае вызваленьне беларускага народу, асуджаў нацыяналізм («Краёвае становішча», 1914). Разьвіцьцё беларускага вызваленчага руху зьвязаў з разьвіцьцём капіталістычных адносінаў і станаўленьнем нацыянальнай буржуазіі («Эканамічная эвалюцыя і беларускі рух», 1917). Склаў курсы лекцый па фанэтыцы й этымалёгіі. У 1917 выдаў працу «Як правільна пісаць па-беларуску», у 1918 (разам з Я. Станкевічам) — «Беларускі правапіс». Аўтар брашуры «Польская акупацыя на Беларусі» (1920), працы «За дваццаць пяць гадоў (1903—1928)» (1928, прысьвечаная гісторыі БРГ і БСГ). Дасьледаваў гісторыю нарадавольніцкага руху, выступаў з дакладамі й рэфэратамі па гэтым пытаньні. Вывучаў мову скарынаўскіх выданьняў і Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 году («Чатырохсотледце першага кодэксу беларускага права», 1929; «Статут Вялікага Княства Літоўскага на фоне эвалюцыі нацыянальных адносін у Беларусі», 1930, і інш.). Аўтар зборнікаў літаратурна-крытычных працаў «Нашы песьняры» (1918), «Адбітае жыцьцё» (1929). Апублікаваў шэраг працаў па гісторыі беларускай культуры, мастацтва й літаратуры: «Пуцяводныя ідэі літаратуры», «Жыдоўскае пытаньне ў беларускай літаратуры» (абедзьве 1921), «Вязьніца Адама Міцкевіча» (1923), «Эвалюцыя беларускай адраджэнскай ідэалёгіі і адбіцьце яе ў літаратуры» (1926) і інш. Асобныя артыкулы і нататкі прысьвяціў жыцьцю і творчасьці М. Багдановіча, А. Бурбіса, М. Гарэцкага, Ядвігіна Ш, Ф. Багушэвіч, Я. Коласа, Я. Купалы, Цёткі, К. Сваяка й інш. Пераклаў на беларускую мову працу М. Доўнар-Запольскага «Асновы дзяржаўнасьці Беларусі» (1919), «Элемэнтарную альгебру» А. Кісялёва і падручнік В. Остэрлёфа і Я. Шустэра «Сусьветная гісторыя. Ч. 2. Сярэднявечная гісторыя» (1921), адзін зь перакладчыкаў Новага запавету і Псалтыра (Хэльсынкі, 1931) і інш.
Бібліяграфія
- Белорусы. СПб., 1909;
- Нашы песьняры: літаратурна-сацыяльныя нарысы. Вільня, 1918;
- Ekanamičnaja ewalucyja i biełaruski ruch. Wilnia, 1918;
- Польская акупацыя на Беларусі. Вільня, 1920;
- Пуцяводныя ідэі беларускае літаратуры. Вільня, 1921;
- Вільня ў беларускай літаратуры. Вільня, 1925;
- За дваццаць пяць гадоў (1903—1928): Успаміны аб працы першых беларускіх паліт. арганізацый. Вільня, 1928 (перавыданьне: Мн., 1991);
- Адбітае жыцьцё. Вільня, 1929;
- Янка Купала як прарок адраджэньня: Публічная лекцыя, чытаная ў Вільні, Рызе і Дзьвінску. Вільня, 1932(33);
- Białorusini i ich organ «Homan». Lwów, 1935;
- Злучаныя Штаты ад Балтыкі да Чорнага мора // Свабода. 1990. № 2;
- Дзённік // Полымя. 1990. № 4—5;
- Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва / Укладанне, прадмова, камэнтары, індэкс імёнаў, пераклад з польскай і нямецкай А. Сідарэвіча. Мінск, 2006.
Літаратура
- Антон Луцкевич: материалы следственного дела НКВД БССР / Подг. к печати, введение и комментарии В. Н. Михнюка, Н. М. Климовича и А. Н. Гесь. Мн., 1997;
- БП, т. 4;
- Бяляцкі А. У іпастасі літаратурнага крытыка // Вяртання маўклівая споведзь. Мн., 1994;
- Бяляцкі А. Антон Луцкевіч // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. Мн., 1999. Т. 2;
- За дзяржаўную незалежнасць Беларусі. Дакументы і матэрыялы… Лёндан, 1960;
- Каханоўскі Г. Бацька Івана і Антона // ЛіМ. 1990. 2 лістап.;
- Конан У. Антон Луцкевіч: філасофія і эстэтыка нац. Адраджэння // Голас Радзімы. 1994. 10 сак. — 7 крас.;
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.2. —Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
- Сідарэвіч А. М. Антон Луцкевіч: ад краёвасці да незалежніцтва (1916—1918) (агляд крыніцаў БДАЛМ) // Архіўныя чытанні І-ІІІ: матэрыялы навуковых канферэнцый, Мінск, 2003—2005 гг. / Укл.: Г. В. Запартыка і інш.; навук. рэд. А. В. Мальдзіс. Мінск: РІВШ, 2006. С. 209—222.
- Сідарэвіч А. Антон Луцкевіч і Янка Купала // Тэрмапілы. 2003. № 7. С. 161—204.
- Сідарэвіч А. Антону Луцкевічу — 120 // Наша слова. 2004. 25 студзеня. № 4. С. 5.
- Сідарэвіч А. Вучаніца і настаўнік: супраца // Дзеяслоў. 2003. № 7. С. 177—181.
- Сідарэвіч А. 3 жыцця Антона Луцкевіча // ЛіМ. 1991. 18, 25 студз., 1 лют.;
- Сідарэвіч А. Луцкевічы і Луцэвіч. Мінск: Фонд імя братоў Луцкевічаў, 2003. 58 с.
- Сідарэвіч А. Маленькая містыфікацыя // Наша ніва. 2006. 3 лютага. № 5. С. 34-36;
- Сідарэвіч А. Падзеі ў Віленскай Беларускай гімназіі і А.Луцкевіч. Беларуская санацыя і нацыянал-фашызм // Наша слова. 2004. 28 красавіка. № 16. С. 3-4.
- Сідарэвіч А. Хроніка пераломнага часу: А.Луцкевіч як ідэолаг і правадыр нацыянал-фашызму і нацыянал-дэмакратыі // Дзеяслоў. 2004. № 1. С. 167—192;
- Сидоревич А. Антон Луцкевич: Главы из книги // Нёман. 1990, № 7;
- Тарасюк Л. Беларуская паэзія пачатку XX ст. ў ацэнках А. Навіны (Луцкевіча) // Веснік БДУ. Сер. 4. 1994. № 2;
- ЭГБ, т. 4;
- Янушкевіч Я. Луцкевічы // Шляхам гадоў: Гісторыка-літаратурны зборнік. Вып. 4. Мн., 1994;
- Bergman A. Antoni Łuckiewicz (1884—1946). Szkic biograficzny // Przegląd Historyczny. 1974. T. LXV, y. 4.
Крыніцы
Літаратура
- Łuckievič, Anton // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
Вонкавыя спасылкі
Антон Луцкевіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Арцём Багданаў. Антону Луцкевічу — 125! // Польскае радыё для замежжа
- А. Сідарэвіч Антон Луцкевіч: ад краёвасьці да незалежніцтва (1916—1918)
- Бацька дзяржаўнасці
- Анатоль Сідарэвіч Прадказаньні Антона Луцкевіча
- Барацьба за вызваленне
|
- Нарадзіліся 29 студзеня
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Памерлі 23 сакавіка
- Памерлі ў 1942 годзе
- Выпускнікі Менскай губэрнскай гімназіі
- Выпускнікі Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Тартускага ўнівэрсытэту
- Нарадзіліся ў Шаўлях
- Памерлі ў СССР
- Краёўцы
- Прэм’ер-міністры БНР
- Міністры замежных справаў БНР
- Перакладчыкі Бібліі на беларускую мову
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Памерлі ў Саратаўскай вобласьці